На чужы раток не накінеш платок

Nov 16, 2007 15:17

Сустракаюся ўчора з праваслаўным сьвятаром, які да ўсяго працуе выкладчыкам у пэдунівэрсытэце. Яго студэнткі ці каляжанкі праводзілі нас хітрымі позіркамі кшталту “Дык вось чым ты вечарамі займаешся! Ведаем-ведаем пра ўсе твае грашкі, бацюшка!”. Ну, і як палагаецца, сьмешачкі ў сьпіну.
Акурат напярэдадні мой знаёмы кажа “Хацеў напісаць у жж, падзяліцца ўражаньнямі ад таго, як мая сяброўка проста так зрабіла прыемны і нечаканы ўчынак. А як падумаў, што адразу ж пачнуць гэта апашляць ды прыпісваць тое, чаго няма, дык і расхацелася”.

Так і атрымліваецца, што замест свайго жыцьця мы пражываем чужыя жыцьці, замест “бярвёнаў у сваіх вачах, імкнёмся дапяць чужой саломінкі”. Самі выхоўваем у сабе і людзях, якія побач, няшчырасьць і цынізм.

ЗЫ. Педунівэрсітэт - сапраўдная кузьніца кадраў нявест. Усім хлапцам, што шукаюць сваю палову, раю туды схадзіць. Там ёсьць з чаго выбіраць! :)))

Па-за тытульным лістом, Людзі, Чужая душа - пацёмкі

Previous post Next post
Up