Лептанька ў Дзень Паэзіі

Mar 21, 2016 20:10


И если жить той жизнью, где пути
действительно расходятся, где фланги,
бесстыдно обнажаясь до кости,
заводят разговор о бумеранге,
то в мире места лучше не найти
осенней, всеми брошенной Паланги.

Иосиф Бродский "В Паланге" 1967

Birutės kalnas

Я трымаю ў трывожных руках бел-чырвона-белы павой,
з валасамі гуляе вецер, я сёння яму - нявеста.
Вайдэлотка, я чую, чую чаромхавы голас твой...
Хай за твой супакой малітву шапочуць кусты агрэсту
над тонкай ракой
пад Брэстам.

Мне адной раскажы нараспеў, што казалі табе багі,
хто з табой размаўляў пра вечнасць, рабіў для цябе вайнагі,
хто цябе называў святою, хто - прычынай чорнай тугі,
ці спазнала пасля жаніхоў такога ж вялікага рангу,
як твой дарагі,
Паланга.

Мяне восень туды прывядзе. Каплічку знайду і грот,
падзялюся і крохкім шчасцем, і меднай сваёй пакутай.
Вайдэлотка, я чую, чую: чаромхавы будзе год...
Ты надзеяй мяне акрылі, а крылы цяплом ахутай...
У новы палёт,
Бірута!



21 сакавіка 2016

такое вось гі-гі-гі, Хмарка (

беларуская мова, ассоциации, чарнавікі, дневное, айпроміс-айўіл, планы, память

Previous post Next post
Up