Зазірніце, там прыгожа!
Оригинал взят у
veragodna в
па-над белым пухам сакуры :) З падачы Галі
maggalia 透明 - Томэй, вось вам мае "вольныя хоку" па матывах беларускай класікі.
Чарвяк у бруднай лужыне
З пагардай паглядае на арла -
УСЕ мы разам ляцім да зор!
***
Што гэта за мілае дзіця
На руках у жонкі самурая?
Трэба дома бываць часцей, о воін...
***
Начному змроку не схаваць
Пах рысавых катлет у студэнцкім інтэрнаце.
Ты пакліч мяне, суседзе, пазаві!
***
Жанчыну, што нарадзіла мне каханую,
За тонкай бамбукавай шырмай я пасяліў.
Так, я мужык, дурны мужык.
***
Цвёрда трымаўся юнак,
За апошнія грошы набываючы арыгамі.
А мог бы сакэ... Тру-камсамолец!
Можаце працягнуць :).