Пайшла вывучаць, што можна рабіць з жэтонамі!

Feb 16, 2014 18:50

Ала veragodna неверагодна ўзняла настрой напрыканцы гэтага цяжкага тыдня!
У напружанай барацьбе перамог мой вершык пра мужа-кубіста!
Але за два дні да 14-га у Алы назбіралася столькі пазітыву-крэатыву цудоўных вершыкаў ад блогераў, што проста прыгажосць!
Нават калі вы не разумееце па-беларуску, пачытайце, вам спадабаецца! Там ёсць і цудоўныя рускія рыфмаванкі!

Дзякуй, Ала! І мае віншаванні ўсім пераможцам!

Оригинал взят у veragodna в конкурс чатырохрадкоўяў. вынікі
Конкурс скончаны, сябры. Падліковая камісія, як вынікае з пратакола, працавала і працавала і працавала і працавала :) якасна. Міжнародны назіральнік у асобе ката парушэнняў не знайшоў.



Трохі статыстыкі: у конкурсе ўдзельнічала 19 чалавек з 38 вершамі. Калькулятар не дасць мне схлусіць - у сярэднім на аднаго чалавека атрымліваецца па два вершы :).
У галасаванні ўзялі ўдзел 42 чалавекі. Яшчэ трое спазніліся са сваімі ацэнкамі, таму мы з Сырнікам rudy_syrnik, параіўшыся, вырашылі ніякіх выключэнняў не рабіць і гэтыя балы не залічваць. Толькі справядлівасць! Толькі хардкор!

Цяпер цікавыя факты з жыцця конкурсу. Добра я цягну паўзу, праўда?
Рыфмы як вельмі яскравы кампанент ідэйна-мастацкага зместу верша, асабліва мініяцюры, да словазлучэння "Дзень святога Валянціна" былі прадстаўлены самыя разнастайныя: Валянціна - карціна, скаціна, Зіна, машынай, прасціны, ваціну, Валянцін - апельсін.
Лепшую, на мой погляд, рыфму ўдалося прадэманстраваць pani_teklia: Валянціна - адзінай.

Самую большую колькасць ацэнак - 17 - атрымаў верш №10, аўтарства зноў жа pani_teklia.
Самы вялікі працэнт вышэйшых адзнак (васьмёрак) сярод атрыманых чалавекам балаў - 80% - мае чатырохрадкоўе №27, аўтарам якога з'яўляецца vushasti.

А цяпер пра пераможцаў :)



400 жж-жэтонаў і ІІІ месца, набраўшы 58 балаў, атрымлівае... volka_z_bolkava з постмадэрнісцкім вершам №24!! *феерверк*

Мой родны муж, як ты мне мілы!..
К яму галубкай шызакрылай
лячу, як толькі ўвойдзе ў дом.
З набітым смеццевым вядром.

600 жж-жэтонаў і ІІ месца адпраўляюцца... pani_teklia! Яе верш №10 атрымаў 74 балы!! *салют*

Дзяўчатам на Святога Валянціна
Паштовак я адпраўлю цэлых пяць.
На кожнай надпіс: "Для маей адзінай!" -
Каб ні адна не стала крыўдаваць.

Нарэшце 800 жж-жэтонаў і І месца з вялікім адрывам ад супернікаў, набраўшы 94 балы, атрымлівае... атрымлівае... maggalia за верш №5!! *пушкі палят, птічкі поют, празднік!!*

Да Дня Святога Валянціна
намаляваў мне муж карціну.
Стаю, гляджу: ну што за лажа!
"А я кубіст!" - каханы кажа.

Віншую пераможцаў!!!

Думаю, Вам будзе цікава, якія вершы ўвайшлі ў дзясятку папулярных. Месцы з 4 па 10 размеркаваліся наступным чынам:

IV месца - maggalia (з вершам №23 і 56 баламі)
V месца - ofeliya666 (№17, 40 балаў)
VI месца - j_perdancinu (№14, 38 балаў) j_perdancinu
VII месца - arshanski (№3, 36 балаў)
VIII месца з вынікам у 34 балы падзялілі чатырохрадкоўі
№2 araty
№18 alex_poetry
№27 vushasti
№32 markiz_de_kiss
№20 markiz_de_kiss
№38 alex_mantana
ІХ месца (20 балаў) таксама падзеленае паміж
№13 arshanski
№19 papa_rimsskij
№28 markiz_de_kissmarkiz_de_kiss
№29 araty
Х месца (18 балаў) - №33 maksim_l

Пачакайце, сябры, не разыходзьцеся. Гэта яшчэ не ўсё.

Наш шаноўны махнаты спонсар rudy_syrnik вызначыў свае намінацыі і сваіх пераможцаў, якім адправіцца па 150 жж-жэтонаў.
У намінацыі "Самы суворы верш" перамагае... чатырохрадкоўе №2 аўтарства araty! Ура, таварышы!
У намінацыі "Самы салодзенькі верш"... прыз прысуджаецца мініяцюры №15, аўтарам якой з'яўляецца vushasti! Віншую!!

Нарэшце, мая намінацыя "Верш на мой густ" з прызом у 200 жж-жэтонаў. Я абяцала выбраць тэхнічна правільны і адначасова смешны верш, а такіх, як высветлілася, было дастаткова.

Не ўяўляю, як Вы выбіралі свае варыянты, бо ў мяне здарылася ўнутранае змаганне :). Я ўжо і сям'ю да гэтай справы прыцягнула, бо вагалася паміж сямю вершамі. Добра, што частка з іх увайшла ў лік пераможцаў і яшчэ частку назваў rudy_syrnik. Гэта неяк скараціла мой спіс. І ўсё адно я не здолела аддаць перавагу аднаму чатырохрадкоўю. У выніку жорсткіх унутрысямейных спрэчак мы спыніліся на двух вершах.
№13 аўтарства arshanski з фармуліроўкай "За трапнае адлюстраванне прозы жыцця ў паэзіі" і
№ 33 аўтарства maksim_l з фармуліроўкай "За ўменне у чатырох радках расказаць усю гісторыю паходжання Дня святога Валянціна"!

Віншую!!

ДЗЯКУЙ усім, хто ўдзельнічаў, ацэньваў вершы, распаўсюджваў інфармацыю, выступаў у якасці спонсара!! Без вас у мяне нічога б не атрымалася!

PS Увечары адашлю пераможцам прызы. Вось толькі разбяруся, як гэта робіцца :).

беларуская мова, стихи, хорошее, язык, весёлое, друзья, livejournal, лингвистический энтузиазм

Previous post Next post
Up