одеса україна

Nov 11, 2014 00:35

Гэта проста плынь сьвядомасьці. Што бачу, тое фіксую. У храналягічным парадку, як яно было насамрэч.



Гэта яшчэ Чарнігаў. Раблю фокус-покус, вядомы жыхарам Гомеля.





Першую фотку ў Адэсе я зрабіла, толькі калі знайшла мора :)


У мяне тут усё выклікала эйфарыю, як у чалавека, які бачыць мора гады ў рады і мала што пра яго ведае. "Мы пришли сегодня в порт, мы пришли сегодня в порт, мы пришли сегодня в порт! Мы стоим, разинув рот, мы стоим, разинув рот, мы стоим, разинув рот!"










Прыйшла дадому нарэшце. Я вырашала, за якімі ўмовамі Адэса падобная да Парыжу. На маёй вуліцы была падобная. Уночы. Калі зьняць акуляры. Калі зьняць акуляры, заплюшчыць вочы і заснуць :) Але не, праўда, падобная ўночы. Да якога-небудзь Левалуа, дакладней.


















Выпадкова зафоткала школу "аднаго майго знаёмага з Адэсы".






























Той, хто ведае Адэсу, можа па фотках адсачыць мае маршруты )
























Той, хто езьдзіць адпачываць на самоце, ніколі не прывязе добрых здымкаў сябе.






Ну гэта максімум, на які я была здольная!




Тут мне адкрыўся сакрэт шчасьця і сэнс жыцьця. Асабліва пасьля таго, як хлопчык-бармэн пачаставаў мяне цыгарэтай. Двойчы. Хаця я не прасіла. А проста хацела купіць, а яны не прадаюцца. Тады я цяжка ўздыхнула. І ён мне сам прынёс: з кавай, а потым з рахункам.


Вось чамусьці я хацела сказаць пра мора, а пачала пра хлопчыкаў. Там яшчэ ў валейбол унізе гуляліся... А, прабачце. Дык вось. Усё, я згубіла думку.

Жарты прэч! Я гадзіну, як найменей, глядзела на далягляд, па якім хадзілі караблі. І ні пра што ня думала. Такога з мной не здаралася даўно.














На наступны дзень пайшла да таго ж самага зялёнага будынку, каб спраўдзіць. Ага, школа.






Кампот.














А ў апошні дзень было вельмі халодна.




Ахвочыя могуць на гэтым фотаздымку знайсьці мяне.










Гэта ўжо Кіеў. Але псто, нагадваю, пра Адэсу.


Previous post Next post
Up