Jun 04, 2011 08:07
А зараз я раскажу, як беларускія прадпрыемствы выжываюць у крызіс і якую тактыку яны абралі, каб прыцягнуць новых кліентаў! На прыкладзе кінатэатра "Беларусь".
Вырашылі з калегамі пасьля працы адзначыць заканчэньне працоўнага тыдню акцыяй негвалтоўнага супраціву і абралі такую форму пратэста, як паход у кіно. Тэлефануем у "Беларусь": - Добры вечар, ці ёсьць білеты? - Засталіся толькі на бакавыя месцы. - А з бакавых месцаў добра бачна?
Адна толькі фраза! Адна толькі фраза, і мы б ужо сядзелі поўным складам ў іх на бакавых месцах! - "Ну натуральна, на нашых бакавых месцах усё цудоўна бачна, у нас выдатны экран і вельмі зручныя фатэлі!" Але сюрпрыз:
- Вы что, в кіно нікогда не былі?
Валодзя адказвае:
- Нет, я із Ляховіч, пріехал в Мінск, хочу сходіть в кіно.
- Вы что, іздеваетесь?
Дасвіданья, гусі! Таму акцыя негвалтоўнага супраціву праходзіла ў Купалаўскім скверыку ў форме расьпіцьця сьпіртовых напояў невысокага градусу. Очэнь был прыятный вечар.
лол,
лытдыбр,
не магу маўчаць