Нарэшце з "Камэратам"

Dec 09, 2007 21:48

У беларусаў ёсьць шмат цікавай музыкі. Але спасярод розных гуртаў выдзеляецца "Камэрата" - там, здаецца, сем чалавек, якія сьпяваюць выключна акапэла.

Добра, мы ва Ўкраіне маем такіх калектываў прынамсі два - Мэн Саўнд ды Пікардыйская Тэрцыя. А вось гэта ж - беларускае. Да тога ж "Камэрата" не падобнае ні да першых, ні да апошніх.

Па большасьці яны сьпяваюць беларускія песьні. Але як сьпяваюць! Ствараецца нейкая ілюзія прысутнасьці інструмэнтаў. А іх жа няма!
Усім, хто "Камэрату" знойдзе, СЛУХАЦЬ АБАВЯЗКОВА!!!

раджу, музыка

Previous post Next post
Up