Сьвет выцінанкі

May 21, 2010 14:38

Упершыню выцінанкі нам паказвалі на народазнаўстве ў ліцэі. Але гэта было даўно і няпраўда. Потым у пэўнай школе ў дзукійскай вёсцы здарылася пабачыць цэлую калекцыю выцінанак. Тады я трохі прыгаломшыў літоўцаў, спытаўшы, ці шмат тутака ўкраінцаў жыве. “Чаму, якія ўкраінцы?” Ну бо выцінанкі! “Дык не, гэта ж ніякія ні выцінанкі, гэта нашыя літоўскія карпіняй… “

Ну вось, а як адрозьніць іх ад нашых? Для гэтага пэўна трэба быць адмыслоўцам.

Аднак рабіць выцінанкі нескладна. Гэта ўчора паказала пашанаваная жажэ-юзерша Ларыса (applesin-8) на майстэр-класе беларускіх выцінанак. Паказала яна яшчэ і свае працы.
Вось напрыклад - йа крыведко і ктулха.

Джерело: Biełaruskaja vycinanka
А яшчэ вось цьвічок. Мо крыху прыбрашу, але да яго існуе нейкая гісторыя.

Джерело: Biełaruskaja vycinanka
Тарчаў на лаўцы цьвік і заважаў усім сядзець. Прыйшоў украінец, сеў, пакруціўся - якая хрэнь - ды пакінуў лаўку. Прыйшоў паляк - нават круціцца ня стаў. Адразу падскочыў.

Ну а прыйшоў беларус, сеў, пачуў, што нешта яго в сраку коле, ды падумаў: “А мо яно так і трэба… Ну нічога, неяк абвыкну”. І застаўся сядзець сабе на лаўцы з цьвікам…
Казачкі слухалі з увагай, на выцінанкі глядзелі з подзівам, але калі майстрыца ўзяла в свае рукі нажніцы, да яе зьбегліся ўсе. Гэта ж цікава самаму нешта такое зрабіць. Ну, адразу можа і не вельмі такое.

Джерело: Biełaruskaja vycinanka
Слухалі Ларысу вельмі ўважліва:

Джерело: Biełaruskaja vycinanka
А потым і самі ўзяліся за работу

Джерело: Biełaruskaja vycinanka
Некаторым усё ж удалося зрабіць прыгожыя выцінанкі. А вось гэтая выцінальніца адразу знайшла ім прыстасаваньне - прышпільна прышпіліла да сваей торбы.

Джерело: Biełaruskaja vycinanka
А ў мяне выйшлі зялёныя чалавечкі - Кэнні з гуманоідамі - і за імі схавалася Тася.

Джерело: Biełaruskaja vycinanka

здарыня, фоты, бел

Previous post Next post
Up