Вясна пачалася

May 10, 2010 21:12

Вы кажаце, кошкі **ца, птушкі сьпяваюць, зелена стае - дык гэта вясна прыйшла. Можа быць. Толькі з Беларускай вясной усё іначай.


Гэты год яна разпачалася з культурна-тэрарыстычнай акцыі захапленьня вуліцы Беларускай у сталіцы Ўкраіны, горадзе Кіеве.

На пачатку зьбегліся журналісты і давай пытаць: адкуль вы і што тутака робіце? Нешта беларусаў не бачылі...



Потым, калі гэтыя акулы пера і дыктафонаў ужо насыціліся інфармацыяй, удзельнікі акцыі змаглі зрабіць задуманае - урачыста прайсьціся па вуліцы Беларускай.



Але ня доўга трывала хада. Пасьля таго, як Пістончык заклікаў далучацца да грамадзянства Ўнутранае Беларусі, невядома адкуль пачалі падыходзіць людзі і прасіць аб атрыманьні пашпарта гэтай краіны.



Некаторыя шчасьлівыя ўласьнікі бесцэннага дакуманту адразу дзяліліся радасьцяй са сваімі блізкімі.



Ну а хтосьці разпавядаў пра свае новае грамадзянства на камэру.



Ну дык вось, гэта прышла вясна. А вы кажаце...

здарыня, фоты, бел

Previous post Next post
Up