Калі жывеш ня ў сваім родным горадзе, вядома, час ад часу трэба паехаць дамоў, пагасьцяваць у сям'і, паесьці cупу бабусі, нажрацца выпіць піва зь сябрамі, ігд, ігд. Калі жывеш менш за 200км ад роднага гораду, можна езьдзіць нават штомесяц. А калі між гарадамі езьдзяць 23 пары цягнікоў на суткі, выбар сродка транспарту відавочны.
Polskie Koleje Państwowe (Польская Дзяржаўная Чыгунка) - пакуль яшчэ амаль манапаліст. Праўда, паміж Уроцлавам і Познаньню можна карыстацца паслугамі PKP Intercity або PKP Przewozy Regionalne, але гэта выбар як, выбачаюся, між сракай і гаўном.
Я вырашыў узяць у Познань ровар, каб карыстацца сьвежым паветрам (і зэканоміць на трамваях :) На шчасьце - перавезьці ровар цягніком - не праблема. Праблема ўзьнікла дзе індзей.
Станцыя Wrocław Główny, 4.30 раніцы, падыходжу да адзінай адкрытай касы
Мацек: Добры дзень, квіток на ровар у Познань калі ласка.
Касірка: С вас 27 злотых.
М: Я прасіў квіток на РОВАР.
К: И вот вам БИЛЕТ НА ВЕЛОСИПЕД.
М: Квіток на ровар, незалежна ад адлегласьці каштуе 4,50 зл.
К: [гладзіць тупа і раптам сьвятло зразуменьня ахапляе яе твар] Вы хотели билет ТОЛЬКО на велосипед?
М: ТАК!
Плячу, бяру квіток, здачу і адыходжу. Гляджу на тое, што трымаю, а там піша BILET DLA PSA. 4,00zł.
Блядзь!!!
Вяртаюся, паказую касірцы квіток і пытаюся
М: Вы ўпэўнены, што гэта на ровар?
К: Да.
М: Квіток на ровар на 50 грошы даражэйшы.
Касірка ўзяла, скасавала яго, дала мне новы - правільны - я даплаціў 50гр і пайшоў фпізду на пэрон...
Яшчэ адну вельмі "цікавую" сітуацыю я меў у Познані. Але сьпярша мушу каротка пра гістарычны фон.
Ёсьць сябе такі квіток - называецца Regio Karnet - ня ім можна адбыць неабмежаваную колькасьць паездак у тры выбраныя дні. Да грудня мінулага году Regio Karnet дзейнічаў у цягніках прыгародных (=osobowych) і хуткіх (=pośpiesznych). 14 грудня ў пасажырскіх падпрыемствах PKP адбылося шмат дурных, бессэнсоўных зьменаў, у наступства якіх з Regio Karnet можна езьдзіць толькі прыгароднымі. Затое ён 2 раза таньнейшы і мне карысьней карыстацца ім, чым нармальнымі квіткамі.
Яшчэ перад Раством пайшоў купіць "новы" Regio Karnet.
М: Дабрыдзень, Regio Karnet ад сёньня калі ласка.
К: Нету.
М: ???
К: Были изменении, Regio Karnet больше нет.
М: Ёсьць, побач вісіць улётка.
К: [Пайшла скансультавацца. Вяртаецца] Скорые поезда теперь в другом компании, потому Regio Karnet ликвидированный.
М: Ён не зьліквідаваны, толькі таньнейшы і дзейны толькі ў прыгародных
К: Нету! И всё!
М: [Пайшоў сфоткаць улётку, вяртаецца, паказуе касірцы]
К: [Зноў пайшла скансультавацца. Вяртаецца] Вы правы... Но Regio Karnet не действительный в скорых.
М: То ж я казаў!!!
І так, каб нармальна карыстацца паслугамі PKP, трэба знаць іхнюю прапанову лепш, чым яны самі.