паводлегледачы не рэпетуюць спектаклі. дакладней: яны не рэпетуюць прагляд спектакляў. не збіраюцца разам. не шукаюць, дзе можна сустрэцца. не марнуюць час на складанне графікаў. не адчуваюць душэўнай пустэчы пасля таго, як адрынулі тваю прапанову. не робяць ціхага подзвігу, падпарадкаваўшы сваю ідэю агульнай.
гледачы не хвалююцца перад спектаклем, каб усё атрымалася, як задумана. яны не забываюць сваіх рэплік. не радуюцца таму, што ўсё раптам пайшло, як належыць. не пужаюцца нечаканай рэакцыі партнёра.
гледачы пазбаўлены дыктату рытма, спаборніцтва з ім, капітуляцыі перад ім.
гледачы пазбаўлены і чорнай магіі пераўвасаблення, і гульні формы.
гледачам цяжка мець спагаду да творца.