Я нацягнуў коўдра хмараў на сябе з галавой. Схаваўся ад надакучыўшай поўні, ад планет, ад зораў, ад усёй гэтай астралогіі. Так і вырашыў, тут пад гэтым шэрым небам, гэтымі кароткімі днямі сам буду рабіць сваё жыццё. Ціха, але са смакам.
Найперш я набыў сабе шэрую куртку, шэрыя штанцы і шэрую вязаную шапку. Чорнае на шэрым снезе можа кідацца ў вочы. Цяжэй за ўсё было абраць зброю - кроў, крыкі, скрыгат і іншыя рыпячыя гукі мала стасуюцца з абранай мною шэрасцю. Спыніўся на цэлафанавым пакеце. Ну так, ну шургоча... Але калі ззаду?! Знянацку?! Мусіць спрацаваць.
Аблазіў увесь раён (вось тут спатрэбіўся мой шэры камуфляж), выявіў усе хады-выхады. Знайшоў такія тры добрых месца, дзе можна пачаць працаваць - быццам бы на віду, быццам бы можна быць у спакоі, але робіш крок у бок, і ты ўжо ня бачны, бо схаваўся ў шэрым цені.
Раніцою прачнуўся ў добрым гуморы. План быў такі, што прайдусь спакойным шпацырам, абыйду свае паляўнічыя мясцечкі, а дзейнічаць ужо буду па абставінах.
Першым месцам было глухая сцежка між доўгім домам і дзіцячым садком. Па той сцежцы зручны ісці адзін прыпынак пешшу, нібыта карацей (а вось ні фіга не карацей, як я высветліў, мераючы лінейкай карты гугл). Зусім пад домам, пад вокнамі месца, але ні фіга не бачна праз вялікія зарасці кустарніка, а ад вокнаў дзіцячага садка закрываюць шэрыя муры гульнявых пляцовак.
Дзьмуў вецер, я падняў каўнер і хуткімі крокамі шоў. Насустрач мне ішла сталая жанчына з сабакам - і гэта, вядома ж, не варыянт.
Другое месца - у бярозках. За дарогай, поле. Увесь час міма нехта крочыць, гуляе. Быццам на віду, але тудой ніхто не глядзіць. Але як туды падышоў, то пабачыў, што там бухаюць мужыкі. Нешта яны зусім дурныя бухаць у такое надвор'е. Але зрэшты ўсё роўна.
Ужо не з такім добрым настроем я паплёўся на гаражы. Лабірынты цагельных сцен. Я хадзіў туды-сюды, можа, тыдзень. Былі гаражы, што толькі выглядалі зачыненнымі, былі прасеўшыя падвалы, былі каналізацыйныя шахты. Але што мне спадабалася найбольш, ніхто нават не жадаў ведаць, што ж там адбываецца ў суседа.
Але хто там бывае ў тых гаражах...
Вось толькі мне пашанцавала! Яна йшла няўпэненай хадой доўгім калідорам сутарэнняў, быццам забылася пра ўсё існае, і ведае, што адбудзецца. У Караваджо ёсць карціна пра бегства ў Ягіпет, на ёй анёл грае на скрыпачцы. Божае сямейства развалілася, а тонкі высокі анёльчык крочыць, і зазывае некуды ўдалёк.
Сэрца маё затрымцела на высокіх абаротах. Я зрабіў адзін крок услед, другі, зачасціў нагамі і ўжо, калі намацаў цэлафан, ужо калі зірнуў навокал (не, нікога няма), і ужо калі гатоў быў рыўком (які трэніраваў каторы месяц) кінуцца, бросіцца - сонца выйшла з-за хмар...
И что я тут, блядь, делаю? С этим пакетом в руках, как долбоёб??? Почему мне так стыдно? Почему мне хочется плакать и провалиться под землю? Я не тот. Я не хочу быть тем, кто я есть, кем я хотел быть. Вот смотрите на меня, когда я хорошо виден. Что вы видите? Слёзы душили горло. Я сел на корточки, опустил голову. Солнечные объятия быстро согрели меня, замотанного в десять одежек, аж на лбу выступила испарина. И через секунду солнце скрылось опять.
Я ўзняўся. Парыў ветра вырваў з маіх рук целафанавы пакет. Ірвануў яго вышэй і вышэй, і вышэй. Навокал не было нікаго. Хіба там высока.