Святло ў канцы тунэлю

Dec 03, 2013 23:22

Ну вось и раніцы перасталі быць добрымі...
Я прачнуўся і супраць звычайнага пачаў дзень у лазенкі. Пашураваўшы зубной шчоткай у роце, я пляснуў колькі жменяў вады ў сваю пысу і пабачыў у люстэрку нешта няўцямнае. Пачаў цярэць вочы, але нішто не дапамагала. Мой твар нібы быў падцерты гумкай, нейкі размыты разцерты ля краёў. З нечаканасці я сунуўся назад і ледзь не перавярнуў нешта там, што ляжала на пральнай машыне. Прыглядзеўся, лае і сапраўды. Ці то зрок у мяне раптоўна пагоршыўся, ці то мая фізіяномія сапраўды трошкі размылася па пікселях. Быццам я і ёсць, але быццам мяне стала менш.
Разбудзіў жонку. "Што такое?" кажа. Паглядзі на мяне, кажу. Ну там спатрэбіўся час, канечне, бо дзяўчына не можа адразу пачаць глядзець. Але час сітуацыі не змяніў: "Нешта ты, Лёша, нейкі нярэзкі".
І тут я задумаўся, і сапраўды так. Нешта апошні час, я быццам бы размяк. Няздольным стаў да рэзкіх безапеляцыйных суджэнняў. Шмат імкнуся да кампрамісаў. Так. Неяснае звонку пранікла ў мяне ўнутр. Размытай стала мая існасць. Пагаліцца нават стала немагчыма.
Дзяўчыначка мая родная кінулася мяне абдымаць. Пудрыць мяне сваёй пудрай. Пабегла нават дадому, там у яе засталася недзе гуаш. А я пайшоў у душ. Стаў пад ваду і пачаў глядзець, як струмені вады пачалі здымаць з мяне спачатку шмінку, а потым мяне самога слой за слоем. Хутка я адчуў, як стаў станавіцца вадой.
Потым пабачыў доўгі тунэль і святло ў канцы яго.
Previous post Next post
Up