Другі дзень народзінаў Мілаславы

Sep 10, 2011 14:45




У сонечнай бялявай дзяўчынкі быў ужо другі па чарзе дзень народзінаў, але не па значнасці, бо ў гэты дзень яе чакала столькі прыемнасцей і сюрпрызаў, якім можна так моцна радавацца менавіта ў гэтым узросце.Першае, што кінулася ў вочы і моцна ўразіла - гэта ўпрыгожванні! Іх мама сама зрабіла: формы, колеры, спалучэнні - ўсё расквітала ў талерачках ды на сценах. Прыгожыя расцяжкі, святочныя надпісы і пушыстыя кветачкі з сурвэтак, якія прыгожа глядзелі на нас з-пад столі.
Мілачка, яшчэ тая кветачка ў зялёна-кветкавым сарафане, весела падміргвала гасцям і шчыра радавалася падарункам. І,як сапраўдная дзяўчына, Міла доўга і павольна шпацыравала па пакойчыку, паказваючы, якая какетлівая дзяўчынка падрасла. Бацькі па-сапраўднаму рыхтаваліся і другой часткай свята быў сюрпрыз ад аніматара з казкай, гульнямі і жывым, пухнатым трусам . Ніводны дарослы, ніводны малы не засталіся абыякавым, бо так нечакана, калі толькі што плюшавы трусік ажывае! Дзеці яго мацалі, гладзілі і доўга-доўга спрабавалі накарміць:) І казка была цудоўная, бо як незвычайна было ўбачыць, як маленькі, непрыгожы вусень ператварыўся ў прыгожага, яркага матылька.
Свята атрымалася вельмі цёплым,спакойным, прыгожым, з “жывымі” сюрпрызамі і бясконцымі ўсмешкамі маленькіх і дарослых гасцей, і вельмі-вельмі актыўнай, прыгожанькай імянінніцай!





















































детский праздник, фотограф Любовь Боброва, дети от 1-3

Previous post Next post
Up