Здраднікі

Nov 23, 2007 17:13

Даўно не бачыў такіх эмоцыяў у нэце. Прычым, з нагоды чаго? Некалькі музыкаў згадзіліся пайсьці на прыём да чыноўніка. І схадзілі. Музыкі гэтыя маглі дамовіцца і нічога не казаць журналістам. Наогул, пра гэты нядоўгі час, праведзены ў адміністрацыі, мог ніхто ня ведаць. Дык не. Усё шчыра распавялі, некаторыя штосьці паблыталі ад залішніх эмоцыяў, ( Read more... )

Leave a comment

Comments 237

ex_kapialus November 23 2007, 15:22:11 UTC
"Не стоит прогибатьтся под изменчивый мир
Пусть лучше он прогнётся под нас"

;)

Reply

lvolski November 23 2007, 15:33:01 UTC
Гэтыя радкі напісаў чалавек, які хадзіў на прыём да расейскага Праляскоўскага. У курсе?

Reply

ex_kapialus November 23 2007, 15:35:45 UTC
Шчыра - ня ў курсе :) Але важна ня тое, хто іх напісаў, а сэнс, які ў іх укладзены ;)

Reply

nil_la November 23 2007, 15:39:04 UTC
песню слухаў цалкам? памятаеш што здарылася з самаўпэненым героям які свет прагінаў пад сябе? вумнікі блін! што ж вы маўчалі насамрэч калі музыкам жыць не давалі! судзі сябе спачатку маленькі!

Reply


nikita_syskov November 23 2007, 15:27:37 UTC
тыя каму патрэбна музыка ад музыкаў на гэта "ўвагі" не звярнулі
а каму патрэбна палітыка -- дык ім лепш сапраўды забыць пра вас усіх і пачаць збіраць запісы палітыкаў, іх і слухаць

Reply

nil_la November 23 2007, 15:36:16 UTC
не...здаецца гэта не палітыка - гэта ідыятызм..

Reply

ex_kapialus November 23 2007, 15:45:53 UTC
Няўжо вы лічыце, што ў нашай краіне вельмі вядомы рок-гурт можа быць па-за палітыкай?

Reply

wal_de_maar November 23 2007, 15:52:10 UTC
J-Mors?

Але ж насамрэч, зусім па-за палітыкай заставацца цяжка, дый ня трэба.
Але ж справа беларускага музыкі - найперш беларуская культура, а астатняе другаснае, у тым ліку і мітынгі..

Ну і апошняе - паразмаўляць з чыноўнікам, выслухаць, што ён хоча сказаць, гэта ні ў якім разе не здрада.

Reply


wal_de_maar November 23 2007, 15:28:07 UTC
" Хтосьці там, унізе, іх падыме."

Я падыму.

Насамрэч боязна толькі аднаго - каб вас, нашых музыкаў, не скарысталі...

Reply

nil_la November 23 2007, 15:45:06 UTC
+1 насамрэч уважайце! не дайце сябе выкарыстаць...

Reply

lvolski November 23 2007, 15:54:02 UTC
Сам баюся. Каб не памыліцца дзе. Усё трэба ўзважваць і абдумваць. Добра, што неўзабаве Каляды й Новы год, будзе час разабрацца і расплянаваць.

Reply

niareisha November 23 2007, 16:04:16 UTC
Вы разьберацеся, спадар Лявон, я веру Вам.
Пра адно толькі прашу (хаця Вы гэта й самі цудоўна ведаеце) - не пераймайцеся з таго, што кажуць ня дужа разумныя людзі.

Reply


andrus_lasko November 23 2007, 15:29:32 UTC
цалкам вас падтрымліваю і спачуваю. трымайцеся. а "прыхільнікі", для якіх добрая музыка - толькі тая, што бел-чырвона-белая - самі не прыхільнікі, а лайно. музыкі мусяць граць музыку. я хачу прыходзіць на канцэрты ў нармальныя залі з нармальным гукам. а не на бангалор, дзе ў большасці выпадкаў не адбываюцца анансавыныя перад мітынгамі канцэрты. бо апаратуру адключылі. і я не хачу не даведвацца за дзве гадзіны да пачатку пра адмену канцэрта.

дзякуй вам за тое, што вы робіце.

Reply

lvolski November 23 2007, 15:42:50 UTC
Дзякую. З гэтымі адключэньнямі, дык наогул ідыятызм... цяжка было ля рубільніка ахову паставіць? А з гукам - трагедыя. Гуку не хапае, таму што вялікая пляцоўка. Але ў нас на такую плошчу гук арэндуецца ў дзяржарганізацыяў, напрыклад, аркестру Фінбэрга. Далей усё паводле пляну - маэстра ні за якія грошы апарат ня дасьць. І ніхто іншы. Таму гук страшна паганы, і сорамна за гэта. І кепска, што робіцца, як атрымаецца - арганізатарам да лямпачкі гук - прыйшлі б людзі. А твае патрабаваньні ў гэтым рэчышчы ўспрымаюцца як капрызы зоркі. Няўжо цяжка зразумець, што ўсё мусіць быць супэр - і гук у першую чаргу. Каб не казалі "а-а, там беларусікі нешта праводзяц, як заўсёды, так сабе"...

Reply

andrus_lasko November 23 2007, 16:24:39 UTC
вось тут: http://feduta.livejournal.com/245530.html - каментар незнаёмага мне жж-юзэра sergiej: "Стыдно не знать творчества Нейродюбеля. Они вправе забить на всю оппозицию просто потому что Куллинкович сходу собирает в 10 раз больше на концерт чем любая самая массовая акция оппозиции последние годы. Причём листовок не нужно цветных, а так пару объявлений и народ разнесёт".
я б паўтарыла гэта не толькі пра нейра дзюбель, але і пра НРМ, і ня толькі ;)

Reply

tiradorrus November 23 2007, 20:44:01 UTC
ебать... Эка как вы всех говном то заклеймили кто с вами не согласен! Остро! Какое моральное право в таком случае имеете возразить им когда они Вольского говном же поливают? Да, их прёт именно от БЧБ, имеют право. А если за нормальный зал дополнительно предложат преклонить колено? Что тогда?

Reply


morsya November 23 2007, 15:29:47 UTC
всё правильно

Reply


Leave a comment

Up