Міжваенная архітэктура Львова #2: цэнтр горада

Aug 05, 2015 19:22

Originally posted by yozas_gubka at Міжваенная архітэктура Львова #2: цэнтр горада

Текст білоруською мовою

1. Працягну і я выкладаць свае фотанькі з нядаўняй паездкі ў гэты слаўны горад. Тэма паста, як вы ўжо здагадаліся, міжваенная архітэктура цэнтра Львова, не ўся, безумоўна, а толькі тая, якую я паспеў зафотаць. Паехалі:


2. Гэты цудоўны брутальны будынак у стылі функцыяналізма ўпрогожвае сабой (шмат хто са мной, пэўна, не пагодзіцца) заканчэнне (ці пачатак) Праспекта Шаўчэнкі. Гэта другі "дом Шпрэхера" - прыбытковы дом львоўскага прадпрымальніка габрэйскага паходжання Іона Шпрэхера. Узведзены ў 1929 годзе паводле праекта Фердынанда Касслера (польск. Ferdynand Kassler) - архітэктара, выпускніка Львоўскай палітэхнікі. Зрэшты, амаль усе архітэктары разгледжаных у пасце будынкаў былі навучэнцамі гэтага ўніверсітэта, што азначае, што ў Львове была моцная ўласная архітэктурная школа. Прыбытковы дом на фота 1930-х:


3. Дарэчы, за часамі Другой Рэчы Паспалітай вуліца, на якой стаіць "дом Шпрэхера", мела назву Акадэміцкай (польск. ul.Akademicka):


4. Праспект Шаўчэнка і цудоўны "зіккурат саркафаг дом Шпрэхера":


5. Раз уж пайшла гаврока пра "палітэх" то нельга не ўзгадаць адзін з ягоных карпусоў, пабудаваных у міжваенны час - машынную лабараторыю на вул.Усціяновіча:


6. Архітэктарам будынка з'яўляўся яшчэ адзін мэтр львоўскай архітэктурнай школы - Вітольд Мінкевіч (польск. Witold Minkiewicz). Праект лабараторнага корпуса пачаў распрацоўвацца ў 1913 годзе, але з-за Першай сусветнай вайны ён не быў рэалізаваны, працы над корпусам былі адноўленыя ў 1920-я, праект быў зменены і новы будынак паўстаў на гэтым месцы ў 1922-1924 гады:


7. Будынак быў вытрыманы ў неакласічным стылі з лёгкім налётам набіраючага сілу мадэрнізма. Над гэтым "налётам" у выглядзе мадэрновых скульптур і барэльефаў працавала львоўская скульптар Яніна Райхерт-Тот:


8. Ну і яшчэ з "налёту" мадэрнізму - стужкавае асцякленне:


9.


10. Увогуле, архітэктар Вітольд Мінкевіч пакінуў пасля сябе вялікую архітэктурную спадчыну ў горадзе. Я, як заўжды, перад паездкай асабліва не рыхтаваўся і маршруты не прадумваў, таму пабачыць ўсе будынкі Мінкевіча мне не давялося, але тое-сёе зачапіў. Напрыклад, гэты домік на вуліцы Франка, узведзены ў стылі функцыяналізма 1930-х гадоў:


11. Характэрная дэталь - "стрымлайн"-флагшток:


12. Увогуле, па Львову падобных дамкоў шмат дзе раскідана ў цэнтры, большасць з іх даволі агранічна уліваецца у гістарычную забудову. Адзін з такіх дамоў:


13. Ён жа з іншага ракурса:


14. Функцыяналістскі дом на праспекце Свабоды:


15. Змрочны дом 1931 года. Архітэктары: М.Штадлер і М.Нікадэмовіч (польск. M.Stadler i M.Nikodemowicz):


16. Побач з ім (справа) ушчыльную пабудаваны "дом натарыўсаў". 1938 год, архітэктары З.Вардзала і А.Курылла (польск. Z.Wardzała i A.Kuryłło)


17. Буйны жылы дом у цэнтры, магчыма, і дарэвалюцыйны:


18. А гэта дакладны функцыяналізм 1930-х на Мытнай плошчы:


19. Дарэчы, заўважыў цікавую асаблівасць львоўскай архітэктуры ў тым, што многія дамы 1960-х і нават 1970-х гадоў у горадзе мала адрозныя па стылю ад дамоў міжваенных. Месцамі складалася ураджанне, што архітэктурная традыцыя ў Львове не перарывалася глабальнымі патрасеннямі. Вось, напрыклад, гэты чатырохпавярховік - класічны змрочны функцыяналізм канца 1930-х: стужкавае шкленне, цёмна-шэрая тынкоўка, крамы на першым паверсе (падобных дамоў шмат у Каўнасе):


20. Але ж не! Гэта былы цырульна-косметычны комплекс «Чародійка» 1970-х гадоў, архітэктар Мікола Мікула:


21. Ці вось яшчэ прыклад. Корпус хімічнага факультэта Львоўскай палітэхнікі (ахітэктар зноў М.Мікула, 1962 год) - ну чысцейшы ж незамутнённы функцыяналізм, дый нават стрымлайн-флагшток на месцы! Зрэшты, гэты Мікула усё-ткі таксама вучыўся ў "палітэху" і прычым да вайны, так што такія стылістычныя супадзенні пэўна можна спісаць на адгалоскі старой львоўскай архітэктурнай школы:


22. Гатэль "Львів", 1965 год, архітэктары А.Консулаў, Л.Нівіна, П.Конт. Праглядаючы падшыўкі польскіх архітэктурных часопісаў 1930-х я бачыў шмат падобных на гэты гатэль праектаў і будынкаў, і тут ужо на львоўскую школу не спішаш, усе пералічаныя архітэктары з усходу Ўкраіны:


23. Паміж гістарычным цэнтрам Львова і прывакзальнай плошчай знаходзіцца раён Новы Свет і ў ім, як і ў Гродзенскім раёне з аналагічнай назвай, даволі шмат "міжваенкі". Два спараных міжваенных дома на вул.Каперніка:


24. Класічны львоўскі функцыяналізм - будынак архітэктара Тадэўша Врубеля (польск. Tadeusz Wróbel) 1935-1936 гадоў пабудовы, дзе цяпер размяшчаецца Абласное упраўленне СБУ:


25. А раней тут размяшчалася ўпраўленне гарадскіх электрасетак. Эх, такі будынак здалі энэргетыкі сілавікам:(


26. Дамок у Новым Свеце, зрэшты, гэта можа быць і дарэвалюцыёнка:


27. Рысы нацыянальнага польскага мадэрнізма 1920-х бачу я ў гэтым доме, але магу памыляцца:


28. Але побач пануе класічны функцыяналізм:


29. Класіка жанра, вуглавы дом з закругленнем:


30. Функцыяналізм уплецены ў гістарычную забудову:


31. Змрочненька:


32. Атмасферны вуглавы дом:


33. Вядомы як "дом эмігранта", 1930 год, архітэктар Генрык Зарэмба (польск. Henryk Zaremba):


34. "Дом эмігранта" неатынкаваны. У будынку размяшчаўся інтэрнат:


35. Функцыяналістскі чатырохпавярховік:


36. Ад Новага Свету перамесцімся ў раён Лычакіў на вуліцу Чарнігаўскую, тут таксама шмат функцыяналізму:


37. Перлінай архітэктуры вуліцы з'яўляецца яшчэ адзін дом знакамітага львоўскага архітэктара Вітольда Мінкевіча. Год пабудовы 1928:


38. Лістота і буйная расліннасць, як вядома, асноўныя ворагі фатографаў архітэктуры, таму цалкам будынак засняць не удалося, толькі па частках:(


39. Пад масіўнай лоджыяй - непрыкметная арка што вядзе ў двор дома:


40. Геадэзічны знак польскіх часоў у сцяне дома:
UPD ад bf_109e:Геодезичний знак зовсім не геодезичний.
Такі таблички - австрійська/польська спадщина, і відносяться до гідравліки - цивільного і пожежного водопостачання. Можуть мати три букви:
S - "Spust" - вентиль, що дозволяє спустити воду з системи;
Z - "Zasuwa" - вентиль, що перекриває воду в системі;
H - "Hydrant" - пожежний гідрант.
Цифри на табличці дозволяють швидко знайти люк. Над буквою подається діаметр труби в міліметрах. Цифра збоку букви вказує, наскільки в метрах треба відступити від знака вбік: якщо цифра зліва - відступай вліво, цифра справа - відступай вправо. Цифра під буквою вказує, скільки метрів від стіни, де встановлений знак, до люка (по уявному перпендикуляру до цієї стіни).
Конкретно твій знак - це вентиль, який дозволяє перекрити подачу води по трубі діаметром 80 мм. Люк з вентилем знаходиться правіше знака на 0,6 м та знаходиться на відстані 11,8 м від знака.


41. Зазірнем у двор:


42. Тут можна пабачыць шыкоўна аздобленыя пад'езды. Так як дом мае пераменную колькасць паверхаў, то і пад'езды тут альбо чатырохпавярховыя:


43. Альбо пяціпавярховыя:


44. Бакавы фасад з вуліцы Чарнігаўскай:


45. Апошні аб'ект паста - функцыяналістскі катэдж на той жа вуліцы недалёка ад дома Мінкевіча:

что посмотреть, photo

Previous post Next post
Up