Алімпійскае

Feb 17, 2014 23:19

Не, спорт, шаноўныя, мусіць быць аматарскім або выключна капіталістычным. Можаш сам зарабіць грошы, як тыя хакеісты - хоць залатыя ўнітазы сабе на віле пад Ніцай стаў, мне да лямпачкі. Яшчэ і паважаць буду, што здолеў забясьпечыць сябе сваёй працай. Ня можаш - будзь спартоўцам-аматарам, працуй на заводзе, а ў вольны час займайся спортам. Заробіш мэдаль - малайчына, не заробіш - усё адно малайчына, бо маеш любімую справу ў жыцьці.
Але даваць сотні тысячаў даляраў за мэдалі ў краіне, якая стаіць на парозе чарговага эканамічнага крызысу - занадта. "Героя Беларусі" даваць за тры алімпійскія перамогі - тым болей. Герой Беларусі - гэта лётчык Карват, які самалёт у падзеньні ад вёсак адвёў. Ну, на які скрайні выпадак, Савіцкі зь Філярэтам, так, за агульныя заслугі. Але бятляністка з трыма мэдалямі - перабор.

спорт

Previous post
Up