Пра Марозава

Oct 17, 2012 23:24


- Камэрадэн, - радыст экіпажу обэрфэльдфэбэль Арпс адарваўся ад прыймача і сьцягнуў з галавы навушнікі,- перадаюць, што сьвяткуецца дзень народзінаў нейкага там Аляксандра Марозава...

- Гэта той, што "забіў дзедушку лапатай"? - запытаўся наводчык Філіп Шылінг, які толькі скончыў выводзіць на ствале гарматы чарговую белую палоску.

- Па-першае, ня "дзедушку", а бацьку, па-другое, не забіў, а здаў у Гэст... то бок ЭнКаВэДэ, а па-трэцяе, той быў Паўлік, - як заўжды, крыху флегматычна заўважыў зараджаючы Гранц.

- Маеш рацыю, Антоне, гэты Марозаў, пра якога па радыё, на нашыя доты аматар кідацца, - зь люку на вежы зьявіўся камандзір.

- Ізноў памыляецеся, гер лейтэнант, - адазваўся штабсфэльдфэбэль Рольман, што дагэтуль ляжаў у ценю танка, чытаючы шпэнглеравае "Зьмярканьне Эўрэпы", - гэты ўвогуле быў Матросаў. А Марозаў, пра якога казалі - савецкі танкавы канструктар. Ён у іх галіну сярэдніх танкаў распрацоўваў.

- Цікава, а на дзень народзінаў дзядулі Фэрдынанда забыліся... - задумліва адзначыў Гранц.

- Не хвалюйся, - лейтэнан Гайбгэс крыва пасьміхнуўся, - затое ўяўляеш, колькі іх зараз на "трыццацьчацьверках" панавылазіць: у Шылінга фарбы ня хопіць! Паехалі, хлопцы, "іванаў" настраляем! Штабсфэльдфэбэль Рольман, кідай чытаць, заводзь машыну!

wot, адпачынак, хобі

Previous post Next post
Up