Замуства

May 29, 2009 17:58

Не ведаю, як хто, а я замужам прыгажэю...
І за мужам я прыгажэю таксама.
Палова маіх страхаў (з якіх палова мамчыных) сабралася і сышла ў нябыт. Мне больш не трэба нікому нічога даказваць і любіць насуперак.
Я не баюся выходзіць на вуліцу ў ажурных панчохах. Я адчуваю сваю прыгажосць і прыгажосць іншых.
Мой светапогляд мяняецца. Я пакуль не ў стане вызначыць, гэта добра ці дрэнна..

Previous post Next post
Up