радасьць мацярынства

Mar 12, 2009 17:40

Мае родзічы па матчынай лініі жывуць у Хоцімску, на самым усходзе Беларусі, за 10 км ад мяжы з Расіяй. У Хоцімску радзільнага дома няма, таму ўсіх вязуць у  бліжэйшы пункт за км 10-15. Сёлета ва ўсіх  бальніцах - каранцін. У адзінамагчымым раддоме рожаніцы ўдзень сядзяць на крэслах, а ўночы - на тапчанах. І гэта пры тым, што ў палатах ужо стаяць двух'ярусныя ложкі. Жонку майго стрыечнага брата запёрлі аж у Магілеў. Няблага, 200 км. Тыя, каму яшчэ не прыйшоў час,  адправілі дадому. А яны, ай-яй, такія непрадказальныя, узялі ды нарадзілі. Першы раз у сваім жыцці. І вось напачатку ты нараджаеш сама, у сваёй хаце,без доктара (які доктар ноччу), а потым з груднічком едзеш у  халоднай машыне хуткай зноў у Магілёў на пасляродавы перыяд.
вось яна, радасьць мацярынства.

Next post
Up