пра гарады

Sep 16, 2014 13:43

Нягледзячы на глабалізацыю, sieciówki, аднолькавыя крамы і моду ўсё такі еўрапейскія гарады адрозніваюцца адзін ад аднаго. Мне,асабіста складана гэта заўважыць,калі я ў горадзе некалькі дзён ці гадзінаў,бо тады позірк вельмі павярхоўны,надта павярхоўны, гэта як скаштаваць пенку з кавы,не прыгубіўшы самога напою. А вот калі правядзеш у горадзе некалькі месяцаў- год,то пачынаеш яго адчуваць,ведаць, прымаць ці не прымаць. Вядома, гарады адной краіны падобныя,але ўсё такі неаднолькавыя.Гэта я ўсё да чаго? Улетку палюбіла ў чарговы раз Мінск, пабачыла яго іначай, зразумела яго стан, яго непаўторную атмасферу. Яна там ёсць, у гэтых сталінках, шырокіх вуліцах, прашпектах і дамах 1950х ,пабуданавых немцамі плённымі яшчэ. Там ёсць нейкае свае ўласнае “я”, якое можа падабацца ці не,але яно там ё. Люблін зусім іншы, кардынальна іншы, і аб’ехаўшы за пару дзён яго ўвесь,я толькі ў гэтым у чарговы раз пераканалася. Там зусім іншыя спальныя раёны, іншы Стары горад, іншыя людзі, іначай апранутыя. Гэтыя людзі іначай вядуць размовы, вельмі спакойна просяць адзін аднаго аб дапамозе, спакойна дапамагаюць, спакойна размаўляюць з незнаёмымі, усё вельмі добразычліва. Асабліва гэты кантраст адчуваецца пасля лета, праведзенага ў Мінску, дзе таксама можа быць неверагодна ўтульна,калі знайсці свае месцы,але немагчыма пазбавіцца ад нейкае напругі, прынамсі мне складана,бо незнаёмыя хутчэй з разумным выглядам пройдуць міма,чым усміхнуцца і дапамогуць. Не, я тут не кажу,што Мінск горшы, ні ў якім разе,ён проста іншы, неверагодна родны і любімы,але мне асабіста Польшча ў прынцыпе бліжэй. І тут справе не ў нейкім там “зове продкаў”,а проста там прасцей і лягчэй. Нават кавярні іншага тыпу,там спакайней сябе адчуваеш, там няма той мінскай чысціні, якая мне такая далёкая. А вот францускія гарады яшчэ іншыя. Кожны раз калі я прыязджаю ў Парыж першыя два дні мяне ахінае нейкая паніка вялікага гораду, якая пасля праходзіць,калі ўжо маеш за сабой нейкае замацаванае месца і намечаную сцежку дзеянняў, але там проста іншы дух, паветра іншае. У Рэн яшчэ іншая культура кавярняў, гарадская культура, іншыя міжчалавечыя стасункі. Быццам бы людзі ўсюль аднолькавыя, але граюць яны ўсюль па іншых правілах гульні, падпарадкоўваюцца іншым законам. Гэта цудоўна і цікава, але важна знайсці свае месца, свой горад, каб адчуваць сябе там дома, і горад хоць і фон, але вельмі важны фон асабіста для мяне.
Previous post Next post
Up