Everything is illuminated

Nov 11, 2013 11:42

Посилання з kurt_bielarus

http://www.velvet.by/articles/stil-zhizni/aksamitavaya-belarus/aksam-tavaya-belarus-abavyazak-perad-movai
Мала хто верыць, але гэты я пытанні былі для мяне невырашальнымі гадоў да семнаццаці. І тут адбыўся адзін выпадак, які зрабіў мяне той, якая я ёсць зараз.

Быў халодны восеньскі дзень. Дрэвы шумелі, шумелі - яны заўсёды ў нас шумяць, веска ж лясная. У гэты дзень брат вярнуўся пераможцам з спаборніцтваў па шахматах з Львова і прывез падарунак ад арганізатараў: кнігу. Украінцы дарэчы, нават у тыя часы не забываліся пра сваё і нават маленькім спартсменам уручалі не кубкі і граматы, а свае, украінскія кніжкі. Я трымала кнігу ў руках. На вокладцы было напісана: Тарас Шаўчэнка, Кабзар. Адгортваю. І толькі бачу тэкст - а я ж не ведала анічогенька пра гэтую мову, пра пісьмовы варыянт, пра гэты алфавіт! - разумею адразу: вось, гэта тая мова, на якой размаўляюць у мяне дома і ў мяне ў вёсцы. Калі б гэтага не адбылося, я не ведаю, што надалей было б са мной.

схід і захід разом

Previous post Next post
Up