Вырашыў крыху рэанімаваць свой блог. Дык вось, пра больш-меньш актуальную тэму піратаў.
Прыклад самалійскіх піратаў вельмі добра ілюстрыруе функцыянаванне слабых інстытутаў. То бо фармальная ўлада ў Самалі добра калі кантралюе палову сталіцы, астаняя частка краіны падзелена паміж узброеннымі групоўкамі, якія і ўсталевываюць правілы і сочаць за іх выкананем на падуладнай тэрыторыі. Найбольш адметныя гэта тыя, якія жывуць на беразе праліва і могуць забяспечыць свае існаваннем не рабаваннем уласнага насельніцтва, а пірацтвам. Пры гэтым такія групоўкі карыстаюцца падтрымкай сярод насельніцтва, таму што “падаткавы” ціск у форме дані - нізкі, а дадатковыя выгоды ў форме патрачаных грошаў у прыбрэжных крамах, корчмах і г.д. - вялікія. То бо, цывільнае насельніцтва ў такім выпадку з’яўляецца ледзьве не найбольшым бэніфіцыярам пірацтва. Пры гэтым, трэба адзначыць, што розныя групоўкі вядуць унутранную барацьбу за кантроль над узбярэжжам паміж сабой.
Праблема слабых фармальных інстытутаў робіць задачу барацьбы з пірацтвам вельмі складанай, таму што афіцыйныя ўлады ня ўстане забяспечыць выканананне законаў, міжнароднае права функцыянуе тут неэфектыўна, як паказаў нядаўні прыклад вызвалення расійскага экіпажа ад піратаў і далейшае вырашэнне іх лесу ў лепшых традыцыях часоў капітана Дрэйка. Вайсковая інтэрвенцыя, якая і без таго сумнеўная з пункту гледжання міжнароднага права, не атрымае падтрымкі мясцовага насельніцтва і будзе ўспрынта як акупацыя. Такім чынам, пакуль што адзіным метадам застаецца патруліраваніе марскіх шляхоў уздоўж самалійскага берага. Але пры гэтым такі метад далека ня танны і пры гэтым не сказаць каб быў эфектыўным (дастаткова пачытаць зводкі Совфрахта). Але і самі піраты працягваюць несці адпаведныя іх рамяству страты. У нейкай ступені сытуацыя выглядае патавай.
Аднак, калі прыгадаць тое што нефармальныя інстытуты маюць тэндэнцыю фармалізавацца, можна паспрабаваць пашукаць у гэтай сытуацыі раўнавагу па Нэшу. Сыходзячы з гэтага, падаецца што можна пачаць… плаціць піратам за ахову ад іх жа саміх. То бо выбраць найбольш “цывілізаваную” групоўку і прапанаваць ей забяспечыць бесперашкодны транзіт караблеў праз небяспечную тэрыторыю. Пры гэтым, расходы будуць значна меньшымі, таму што не трэба ўтрымліваць у праліве ваенныя флаціліі некалькіх дзяржаваў. Піраты на мейсцы самі лепш ведаюць і механізмы нападаў, і адказных асобаў, таму змогуць больш эфектыўна супрацьстаяць здзяйсненню пірацкіх атак канкурэнтных груповак. Калі ўлічыць што існуе некалькі пірацкіх груповак, то невыкананне адной з іх умоваў па забеспячэнню бесперашкоднага руху, можа прывесці да змены партнера, гэта акалічнасць павінна зменьшыць тэндэнцыю да апартуністычных паводзінаў. Групоўка-ахоўнік будзе валодаць канкурэнтнымі перавагамі, таму што будзе мець сталы доступ да фінансавых рэсурсаў, а таксама і да крыніц зброі. Усталевываючы сваю ўладу “ахоўнікі” будуць фармалізаваць правілы функцыянавання грамадства, пры гэтым, каб быць больш прывабнымі з пункту гледжання міравой супольнасць, дэ-юрэ гэтыя правілы набудуць цывілізаваныя формы. Для таго каб мець падтрымку цывільнага насельніцтва, праўдападобна, і дэ-факта інстытуты змогуць забяспечыць прынамсі прымітыўныя правілы функцыянвання гаспадаркі, аховы маемасці і жыцця. Маючы канкурэнтныя перавагі ў выкарыстанні сілы, адпаведныя інстытуты будуць забяспечывацца больш моцнай групоўкай, аховываючы насельніцтва ад гвалту з боку іншых груповак. Невыканенне гэтых умоваў можа прывесці проста да разрыву кантракта і замены котнрагента, як адзначалася вышэй. Калі ж групоўка-ахоўнік стане манапалістам і набудзе ўласцівасці спецыфічнага актыва, яна можа паспрабаваць вярнуццва да пірацтва. Але ў гэтым выпадку такія дзеянні могуць стаць для яе меньш эканамічна эфектыўнымі, а па другое, стануць вядомыя канкрэтныя асобы адказныя за здзяйсненне нападаў і гэта дазволіць ужыць сілу міравой супольшасцю больш канкрэтна і кропкава. Калі ж такая магчымасць будзе рэальнай, то такія акалічнасці ўстрымаюць лідараў групоўкі ад гвалтоўных крокаў.
Калі прыгадаць канцэпцыю Олсана пра “гастраліруючага гангстэра” і “аседлага бандзіта”, вышэйузгаданы падыход проста штучна прыспешыць працэс “цывілізавання” бандытаў і надання ім больш-меньш “дзяржаўнага” характару.