Пост перадусім напісаны для юзера
wildsent, які, праўда, не чытае мой жж і юзера
andreydashkov, які якраз чытае, і час ад часу просіць чагосці гэтакага. Таксама трэба узгадаць
tatiana-avgust, якая натхніла мяне не гэты пост.
Дык вось, (загадзя прабачаюся за пэўнае дэлетанства)…
Нягледзячы на тое, што час у эканамічных працэсах і захаванні чалавека грае істотную ролю, у эканамічнай тэорыі, ІМХО, катэгрыя “час” не знайшла належнага адлюстравання.
Перадусім паняцце часу выкарыстоўваецца ва ўсіх мадэлях, дзе разглядаюцца працэсы ў дзінаміцы, то бо дзе бярэцца вытворная па часе (dX/dt). Яскравым прыкладам тут могуць быць
тэорыі эканамічнага роста і г.д.
Больш істотна катэгорыя часу выкарыстоўваецца пры аналізе паводзінаў спажыўца. Тут прыгадываецца теорыя межчасавага выбору, якая па вялікім рахунку, з’яўляецца падставай для тэорыі працэнта. Разгляд вектара часу ў тэорыі паводзінаў з пэўнасцю прыводзіць да аналізу праблем нявызначанасці. То бо любыя чаканні індывіда ў стасунку да будучыні сутыкаюцца з заслонай нявызначаннасці. Гэты факт істотна ўскладняе эканамічны аналіз.
Існуе некалькі падыходаў, з аднаго боку самы просты абапіраецца на
канцэпцыю рацыянальных чаканняў Лукаса-Сэрджанта і смежныя тэорыі. Яны разглядаюць эканамічных агентаў так, як быццам тыя ведаюць, што адбудзіцца ў будучым і з ўлікам гэтага карэктуюць загадзя свае паводіны. То бо, нявызначаннасць у прынцыпе не бярэцца пад увагу.
З іншага боку, тэорыі, якія разглядаюць як сябе захоўвае індывід менавіта перад тварам нявызначаннасці. Тут узгадываецца цэлы шэраг канцэпцый, ад
тэорыі Нэмана-Маргінштэрна, да
теорыі перспектыў Канэмана-Тверскі .
Нейдзе тут таксама варта ўзгадаць
тэорыю Эроў-Дебрё , якая так бы мовіць “развярнула” Вальрасаўскую мадэль агульнай раўнавагі ў часе і пры гэтым апісала працэс станаўлення раўнавагі на тэрміновых рынках (у тым ліку ф’ючерсаў і апцыонаў)
А вось трэці аспект часу, бадай што застаецца найменьш заўважным і пазбаўленным належнай ўвагі. Справа ў часе, як у адным з відаў эканамічных дабротаў (благ, goods). Пры гэтым, калі абапірацца на падыход Бем-Беверка да карыстнаці - час важны індывіду не сам па сабе, а з пункту гледжання таго кантэнту, якім гэты час напаўняеецца. То бо, як капітал, час можна аднесці да катэгорыі другасных, а не першасных дабротаў. А гэта можа быць падставаў для фарміравання цікавых высноў, пра якія я распавяду пры асабістай сустрэчы ;-)