Крызісная з'ява

Sep 21, 2008 21:24

Эканамічныя крызісы прыводзяць да змены тэрарытычнай парадыгмы эканамічнай навукі. Так было і ў 1929 г. - кейнсіанская рэвалюцыяй і ў 1970-ых - рэвалюцыя “чыкагскіх хлопчыкаў”. Цікава, ці адаб’юцца цяперашнія падзеі на эканамічным мейнстрыме? Чамусці падаецца, што будзе перагледжана роля тэорыі рацыянальных чаканняў (rational expectations theory), якая і дагэтуль падлягала справядлівай крытцы (гл. М. Лоўвэл, М. Блаўг, Д. Канэман etc.). Зараз яна можа быць увогуле выкінутая на сметнік. Але што прыйдзе ўзамен? ІМХО, гэта будзе тэорыя, якая больш паспяхова апісвае захаванне эканамічных агентаў перад “заслонай нявызначаннасці”, а таксама працэс прыняцця рашэнняў у часа, фармаванне чаканняў і планаў. Ці гэта будзе біхевіарыстычны падыход , альбо менш экзатычныя теорыі сказаць цяжка.
Previous post Next post
Up