Наўздагон дыскусіі, якая была распачатая
тут і атрымала працяг
тут , а таксама падсумоўваючы тое
што я напісаў , хацелася б дадаць колькі словаў. Адной з высноваў якая быць можа не зусім яўна прасочываецца ў напісаным мной тэксце з’яўляецца наступная думка: “з’яўленне спекулянтаў на рынку квіткоў хутчэй есць вынікам неразвітасці рынкавага інстытуцыянальнага асяродзя”. З вялікай доляй упэўнінасці можна сцвярджаць (і тут я згодны з
natasha_smile і
tatiana-avgust), што беларускія кінатэатры маюць дзяржаўную форму ўласнасці, і напэўна, падпарадкоўваюцца нейкай арганізацыі кшталту “Белвідэапракат”. Таму кінатэатры не маючы канкуренцыі ні паміж сабой, ні звонку, не маюць дастаткова стымулаў распрацоўваць больш гнуткія сістэмы распаўсюджання, тым больш што свой запланаваны прыбытак яны хутчэй за ўсе атрымліваюць. Цікава, што і юрыдычныя асобы, ня могуць ні толькі “выштурхнуць” адзінкавых спекулянтаў з рынку, але і стварыць ім больш-менш сур’езную канкурэнцыю. Апошняе можа быць сведчаннем як наяўнасці інстытуцыянальных бар’ераў для развіцця больш саліднага бізнэса ў гэтай сферэ, так і неразвітасцю самаго рынка такога кшталту дыстрыбуцыі.
Таму можна зрабіць выснову, што наяўнасць у нас спекулянтаў квітоў у кіно есць прыкладам інстытуцыянальная пасткі (institutional lock-in, институциональной ловушки).
Р.S. Безумоўна дзяржаўныя кінатэатры маюць права не максымізаваць прыбытак (ствараючы больш складаныя сыстэмы дыстрыбцыі), раўна як спекулянты потым перапрадаваць квіткі, а прыватныя фірмы не спрабаваць актывізавацца на гэтым рынку, але ці не трацяць ад гэтага звычайныя спажыўцы, то бо мы з вамі?