Каралеўскі бастыён у Смаленску

Apr 02, 2014 11:57

Оригинал взят у starcom68 в Каралеўскі бастыён у Смаленску

Смаленск - гэта не проста сярэднявечная фартыфікацыя, гэта спалучэнне розных фартыфікацыйных сістэм. Больш ранняй - мураванай сцяны з вежамі, якая была ўзведзена ў кан. 16 ст. Фёдарам Канём, і больш позніх земляных умацаванняў. Гэта равеліны, якія захаваліся фрагментарна ва ўсходняй частчы абарончага гарадскога поясу, і земляныя бастыённыя фартыфікацыяйныя спаруды - Бастыён Шэіна, які захаваўся фрагментарна, і практычна поўнасцю захаваны Каралеўскі бастыён.
Каралеўскі бастыён сам па сабе цікавы не толькі, як фартыфікацыйная сістэма. Гэтае ўмацаванне з’яўляецца матэрыяльнай спадчынай Вялікага Каняства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, якой практычна ў Смаленску не засталося, акрамя вось такіх адзінкавых аб’ектаў. І не толькі спадчыны матэрыяльнай, бо ў казематах Каралеўскага бастыёна ўтрымлівалі зняволеных паўстанцаў з Польшчы і нашых зямлель , як у 1794, так і ў 1830-31 гадах.
Увогуле, фартыфікацыйная пабудова не з’яўляецца бастыёнам. Гэта замацаваўшыйся тапомін. Само па сабе ўмацаванне - земляная пяцібастыённая фартэцыя, тып абарончай сістэмы, які на пач. 17-га ст. быў дамінуючым не толькі ў Рэчы Паспалітай, але і ва ўсёй Еўропе. Нават Маскоўская дзяржава, нягледзячы на значнае навукова-тэхнічнае адставанне практвчна ва ўсіх сферах на той час, усё часцей і часцей з пач. 17-га ст. звярталася да бастыённага тыпу фартыфікацыі.
Фартэцыя сваім узнікненнем абавязана перыяду нашай гісторыі, звязаным са Смутным часам у Масковіі, скарыстаць які Рэч Паспалітая хацела для ўсталявання кантролю, ці хаця б для аслаблення свайго спрадвечнага ворага, усходняга суседа. Менавіта ў гэты перыяд, пасля доўгай аблогі і шэрагу штурмаў, у склад Вялікага Княства быў вернуты Смаленск. Пад час вайсковых дзеянняў за горад пад адзін з участкаў сцяны у заходняй яе частцы была падведзена міна, і вялікі фрагмент мура з вежай былі знішчаны выбухам...
Полностью статья с большим количеством иллюстраций: http://pomniki.budzma.org/news/karalyewski-bastyyon-u-smalyensku

Крепости, Смоленск

Previous post Next post
Up