вось, прыйшоў час закінуць фотачкі з нг - незвычайнага.
тупа ставіла высокую вытрымку, злавіла некалькі аднолькавых і досыць непрывабных і не цікавых у мастацкім плане фейерверкаў - стан мой быў "абы запечатліць", пасля дозы антыбіётыка і анальгетыкаў, бо дзічайшэ усё балела і не спадала гарачка, выйшла на балкон з фоцікам, укутаная у палітон, капелюшы, шалікі і чаравікі, сфоткала - і далей спаць. ад той хваробы я, дарэчы, ачухваюся дагэтуль - ніяк да "нормы не дайду", але гэта іншае.
кароч,
па фотачках бачна, які аглушальны бардак тварыўся на раёне і ў добрай частцы Варшавы. але было прыгожа, аж зусім, нават Роджэр стаў на падваконне і глядзеў, глядзеў...