(no subject)

May 09, 2013 08:56

нядоўга думала, якая з іх брудней, таму пакажу дзве. вось ужо дзе "красотища валит с ног...".





сёння ўпершыню пасля буйнога рамонта, пад час якога перарабілі палову ровара (я не жартую), на хуткасці ў 120 км/г перад чырвоным святлом зляцеў ланцуг і заграз паміж шестерёнками і нейкай жалезкай. і всё. і кірдык. думаю - ваў, не тармозіцца.

*********
пасля стаяла па пояс у майскіх дзьмухаўцах і жуках, рабіла рамонт. але безвынікова. затое ацаніла працу роварнага майстра: ланцуг сапраўды змазалі мама-дарагая. масла, здаецца, дайшло праз маю пяшчотную скуру да дробных сасудаў і ўсмакталася ў кроў, разнеслася па арганізму і цяпер самі разумееце што. мае рукі маюць такую асабліваць, што іх фіг адмыеш нават пасля таго, як пачысціш бульбу (таму бульбу я не чышчу, ясна?). а тут блін брутал. не адцерліся. цяпер к чарцям гламур-мур. прыйдзецца пад рукі падбіраць касцюм. сукенка не падыдзе, я думаю. мо тканінай ахоўных колераў абкруціцца. схавацца, так сказаць-с, ад рэчаіснасці.

а дахаты я ехала так: стала на педальку, да слова, іх таксама замянілі і цяпер яны не адвальваюцца і нага не слізгае (так што Ціма не зможа больш коміксаў пра педальку маляваць), стала я на яе, а другой нагой адштурхоўвалася. як на самакаце! качуся, смешна так, вецярок абдувае падмышкі, усе зыраць, а я ўяўляю сабе, што пада мною - самакат, пра які ў дзяцінстве марыла. а тыя, хто зырыць, уяўляюць сябе з самакатам на маім месцы, гэта бачна. вот.

fota, warszawa, famille

Previous post Next post
Up