Dec 20, 2010 15:57
Я ўпершыню ўдзельнічала ў выбарах у якасьці назіральніка. Адпачатку ведала, што будуць фальсіфікацыі, што ў камісіі ужо ёсць падрыхтаваныя загадзя лічбы, але нават пры ўсім пры гэтым я не ўяўляла, што гэта робіцца НАСТОЛЬКІ БЕССАРОМНА!
Спачатку мяне не хацелі рэгістраваць на ўчастку,аргументуючы гэта тым, што я павінна была зарэгістравацца за суткі да 19га. Старшыня ня змог знайсці адпаведную забарону ў выбарчым кодэксе і таму мяне усё ж зарэгістраваў. Але ўжо вельмі хутка пачаліся іншыя выкрутасы.Ссылаючыся на 13ы артыкул ён спрабаваў мяне ўпэўніць, што назіральніку забаронена лічыць колькасьць выбаршчыкаў! Пры гэтым у 13 артыкуле пра гэта не слова не сказана! Яму было абсалютна усё роўна. Ён тыцкаў пальцам у кніжэнцыю і настойваў. На прапанову -"Пакажыце дакладна радок, дзе гэта напісана, а то штосьці не магу знайсьці" ён паўтараў як заведзены "вы парушаеце 13ы артыкул".Цяжка размаўляць з людзьмі, якія спрабуюць цябе пераканаць у тым, што чорнае гэта белае.
Пасьля прыезду кандыдату,даверанай асобы кандыдата,напісання скаргі і разборак мне усё ж не перашкаджалі лічыць людзей, што ўваходзілі ў кабіны для галасаваньня. У выніку мае лічбы адрозніваліся ад афіцыйных недзе на 200 чалавек!(усяго на ўчастку у спісах было 1848 чалавек).Відавочна, што пры падліку іх дадалі на карысць Лу.
Старшыня камісіі з красамоўным прозвішчам ТАРАКАН адмочваў тыя яшчэ жартачкі:" Вы уже проголосовали? Ну ничего, можете ещё раз проголосовать, если голосуете ПРАВИЛЬНО".Паўтараў : "Ну это ж цирк самы насатаяшчы!"
Людзям дазвалялі галасаваць не па месцы рэгістрацыі, тлумачылі гэта тым, што яны патэлефануюць на участкі,дзе гэтыя выбарцы зарэгістраваныя і папросяць іх выкрэсліць гэтых людзей са спісаў,і дададуць да спісаў нашага участку. Пры гэтым, натуральна, ніхто нікуды не тэлефанаваў. "Дазволілі" галасаваць мне і іншым назіральнікам, якія, як і я зарэгістраваныя па іншых адрасах.
Дзякуючы таму, што на наш участак прыехаў назіральнік-француз, нас падпусьцілі даволі блізка да стала, за якім праходзіў падлік. Але нават пры гэтым штосьці разгледзець было нерэальна.Некаторыя бюлецені увогуле падаваліся пустымі ці то з-за таго, што атрамант у асадках, якія былі прычэпленыя ў кабінках быў вельмі сьветлым, ці то з-за таго што яны сапраўды былі пустымі...
Лічылі галасы не паасобку а па прынцыпу "хто больш загрёб" і называлі лічбы па чарзе 8 чальцоў камісіі.Калі ў дэмакратычных кандыдатаў была больш-меньш добрая колькасьць галасоў па выніках тых чальцоў камісіі, што агучвалі свае вынікі першымі, наступныя, як я разумею, "рэдагавалі"свае лічбы і выдавалі ўжо тыя, якія "трэба".Некаторыя увогуле не агучвалі, адмоўчваліся. Старшыня блытаўся ў прозвішчах і лічбах . Пытаўся ў мяне "Які там у нас зараз кандыдат па спісе?Ай, я іх не адрозьніваю!". Каментаваў вынікі, кшталту - "А гэты дык добра што увогуле хоць 3 галасы набраў!"
Вельмі дзіўнаі ,незразумела для мяне, паводзіў сябе назіральнік з Францыі. Ён не асабліва внікал у сутнасьць таго, што адбываецца, не перапытваў у старшыні папярэдніх вынікаў, калі тыя абвяшчаліся, а потым апынулася, што ён недачуў і недазразумеў там штосьці. Склалася ўражанне, што і для яго гэтая праца такая ж нудотная як і для камісіі. Назіральнік сыйшоў нават не дачакаўшыся пратаколу і камісія разам са старшынёй, карыстаючыся момантам, хуценька скіпнула, пакінуўшы нам пратакол, у якім нават не сыходзілася сумма ўсіх галасоў.
Дзіўная справа. Вашыя галасы не значаць нічога. Вы гэта ведаеце. Вам гэта казалі сто разоў. Але людзі як статак ,ідуць, каб сумленна паставіць свой крыжык-галачку, хаця гэта ніяк не ўплывае на вынікі! Калі бачыш гэта на ўласныя вочы ніякіх ілюзій не застаецца, застаецца злоба на тых, хто не лічыць патрэбным абараняць сваю годнасьць, сваё права на выбар.Чакаюць, што заўтра усё зменіцца, пакуль яны будуць балбатаць шэптам аб палітыцы на сваіх цёплых кухнях.
Народ,цябе ў чарговы раз абвялі вакол пальца! Ты зневажаеш сябе, калі пагаджаешся з гэтым!
Хаця..Сёння амаль звычайны дзень,хутка зноў усё будзе СТАБІЛЬНА