10 чэрвеня. Вялікая прэзентацыя “Краіны Беларусь” ў галерэі “Ў”

Jun 05, 2013 09:57



“Краіна  Беларусь” - кніга для кожнай беларускай сям’і.
“This country called Belarus” - найлепшы падарунак замежнаму сябру і партнёру.
“Страна Беларусь” - для тых, хто  яшчэ не  вывучыў беларускай мовы.
“Вялікае  Княства  Літоўскае” - кніга для грамадзян ВКЛ ды іхніх нашчадкаў.

10 чэрвеня  (панядзелак) у галерэі “Ў” і кнігарні логвінаЎ (праспект Незалежнасці 37А) адбудзецца вялікая прэзентацыя  кнігі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” на некалькіх мовах.

Бяруць удзел:
Джым Дынглі, перакладчык, прафесар Лонданскага ўніверсітэта
Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч
Лявон Баршчэўскі
Вольга Калацкая
Зміцер Санько
на дудзе зайграе  Яўген Барышнікаў.

Чакаюцца сюрпрызы. Пачатак а 19.  Уваход вольны.
Previous post Next post
Up