Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” ў кнігарні логвінаЎ

May 07, 2013 14:44


14 траўня лялечны тэатрык Веранікі Фаміной "Лямцавая Батлейка" прэзентуе спектакль "Мама Му чытае і прыбірае" паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Пастаноўка Святланы Бень і Веранікі Фаміной. З удзелам перакладніцы Надзеі Кандрусевіч.

Працягласць спектаклю 35-40 хвілінак. Уваход - вольны. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце! Мама Му падрыхтуе таксама для вас сок і печыва.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 14.

Previous post Next post
Up