6-27 траўня Выстава Ekspartny varyjant

May 01, 2013 10:49


У кнігарні логвінаЎ  адкрываецца выстава “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”. Наведнікі змогуць азнаёміцца з  выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах.

Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, чэшскіх, шведскіх, расійскіх перакладах.

Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Урачыстае адкрыццё  выставы - 6 траўня а 19 гадзіне. Выстава працягнецца да 27 траўня. Наведаць выставу можна штодня з 10 да 22 вечара. Кнігарнія логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход - вольны.
Previous post Next post
Up