Ігнацы Карповіч. Ужо заўтра.

Apr 05, 2011 15:45

6 красавіка (серада) а 19-й у кнігарні "логвінаЎ" - сустрэча з польскім пісьменьнікам Ігнацыем Карповічам.

Перакладчыца Марыя Мартысевіч у сваім блогу напісала пра аўтара: ДЗЯКУЙ, ГНАТКО, ШЧО НАПЫСАВ ХВАТКО, а таксама змясціла ўрывачак з раману "Баладыны і рамансы" - самы пачатак.

Кітайская пячэнька



Мая завуць кітайская пячэнька. Мая складаецца з мукі, цукру, яек, алею, ваніліну, шчопці солі, ачышчанага мігдалу і мудрасьці. Спачатку мая трэба замясіць на крутое цеста і раскатаць. Потым пакраіць на квадрацікі, і ў кожны квадрацік пакласьці ачышчаны мігдал і паперку з выказваньнем. Ражкі заляпіць зьверху. Выпякаць дваццаць хвілінаў на блясе, нашмараванай алеем, да залацістага колеру пры тэмпэратуры каля двухсот градусаў Цэльсія. Мая падаюць халоднай. Найлепей пасьля качкі (па-пэкінску).

Мая ня надта ўежная, ня надта смачная, але гэта ня мае ніякага значэньня, бо мая заключае ў сабе мудрасьць. Мудрасьць - гэта такая тонкая палоска паперы, на палосцы - літары. Палоска зазвычай пакрытая тлушчам, у адваротным выпадку яна можа згарэць у духоўцы.

Спачатку мая была такой фішачкай у барах ды рэстарацыях. Цяпер мая паўсюль, мая атруціла цэлы сьвет. Мая вельмі таксычная і зьедлівая. Мая пераносіцца паветрана-кропельным і полавым шляхам, падчас размовы, пераліваньні крыві, споведзі - усімі спосабамі, як Сьвяты Дух. Мудрасьць маёй нутра захапіла ўладу над цэлым сьветам, мая ў раманах пад мяккімі і цьвёрдымі вокладкамі, у прамовах палітыкаў, у казанях рэлігійных гуру. Мая нават ня ведае, ці ёсьць яшчэ месцы, дзе мая няма.

“Пасьля лёгкай працы цяжкі адпачынак”; “Дух - як сьвечка: яе полымя можа згаснуць, але яна існуе”; “Ручай, які зьмяніў плынь, ня вернецца ў старое рэчышча”; “Ты - як замкнёная зяніца, якая марна зыркае сьвятлом пасярод цемры”.

Гэта толькі некалькі праяваў мая, мая імя легіён, легіён мудрасьці, мая ўжо не спыніць, не стрымаць, людзі ў мая паверылі, паўтараюць мая, мая перамагла. Мая - бэстсэлер. Мая заліла цэлы сьвет, як гаўно. Чуеце, як хлюпае? Гэта мая. Новы патоп. Мая завуць кітайская пячэнька. Да вашых паслугаў.

Больш смешных перакладаў - на вечарыне. Прыходзьце!!!




Беластоцкія жырафы, імпрэзы, Варшаўскя насарогі

Previous post Next post
Up