Сацыяльны марш...

Nov 02, 2007 23:02

Патэлефанавалі сёньня з нумару які пачынаецца з +380.... Спадарыня прадставілася рпадстаўніком дэм сілаў. Паездзіла па вушах наконт сацапытаньня пра стаўленьне людзей да адмены ільготаў. Запыталася ці ведаю я пра збор подпісаў за нешта(ці супраць?) у гэтым ключы. І потым задала ключавыя пытаньні: ці пайду я на сацыяльны марш і ці гатовы я да нейкіх іншых дзеяньняў. Я, натуральна, адказаў, што "не".

Але не сьпяшайцеся мяне пінаць. Зараз я паспрабую абгрунтаваць сваю пазіцыю.

Я ўжо даўна лічу розныя мітынгі і шэсьці не эффектыўнымі сродкамі змаганьня за народную падтрымку. Я, мбыць, ўжо выйшаў з таго узросту, калі захапляе рамантыка змаганьня. І прагулка па сьвежым паветры ў суправаджэньні ментоў, каб потым ў мае вушы партыйныя боссы ўлілі чарговую порцыю лёзунгаў, якія не нясуць за сабой ніякага сэнсу, мяне таксама не натхняе. Мне ўсё часьцей і часьцей падаецца, што для дэмсілаў гэта найпрасьцейшы шлях, зрабіць справаздачу сваім грантадаўцам, вось, маўляў, змагаемся, пашыраем уплыў у грамадстве. А мо паспрабаваць іншыя варыянты?

Напрыклад, наколькі мне вядома, у нашым выбарчым заканадаўстве існуюць механізмы адкліканьня дэпутатаў выбаршчыкамі. Калі ініцыялізаваць гэтую працэдуру па ўсіх выбарчых акругах(ну хіба што за выключэньнем акругі спадарыні Абрамавай) за тое што дэпутаты ня дбаюць пра сваіх выбарцаў, можна сказаць атрымаем датэрміновыя парлямантскія выбары. Думаю, што ў кожнай сам'і ёсьць або студэнты, або пенсіянеры. І гэты варыянт абароны сваіх інтарэсаў ім будзе больш цікавы, чым хаджэньне па вуліцах. І тут нашым дэмсілам, выказваючыся словамі футбольных каментатараў, будзе шанец добра пагуляць на чужой палове поля.
Previous post Next post
Up