2

Sep 26, 2012 20:00

Два -- ключ і замок.
Быць паміж -- праклён і дзьверы, якія вядуць да выйсця.
Праява і Схаванае, Сьвятое і Грэшнае, Духоўнае і Матэрыяльнае.
Колькі б чалавек не спрабаваў зьвесці два ў адно ў межах аднаго сьвету -- гэта не магчыма. Ты разарваны, альбо прыляпіўся да аднаго з двух.
І толькі твой рост, узрастанне -- дае шанец аб'яднаць. Ты ведаеш і Першае, і Другое. Ты здольны прымяніць веды Першага ў Другім, і Другога ў Першым.
Твае Карані і Галіны.
Але пакуль, пакуль тваё насенне не стала прарастаць ты -- разадраны. Бездань паміж Так і Не, паміж Жыцьцём і Сьмерцю, Духам і Мацерыяй.
А за мяжой супярэчнасцяў дуе ветрык. Ветрык спакойнага ўлоння сусьвету.
Але... Але, той хто ідзе па шляху ведае: Гэтае ўлоньне яшчэ толькі пачынае сапраўдны шлях.
О, ты, адважны шукальнік, я схіляю сваю галаву перад тваёй мужнасцю і сьвет пралівае расу і дождж, як напамін пра твае пакуты.
О, вы, хто прайшоў Шляхам і Вярнуўся каб весьці астатніх. За вашу шчырую мужнасць палае сонца, а насенне квітнее на вятры.
Previous post Next post
Up