Атрамант

Jul 03, 2011 00:46

Гэтая вадкасць зь якой зьяўляюцца літары на аркушы паперы.
Атрамант можа быць рознага колеру. І нават быць без колеру.
Атрамант -- кропля за кропляй зьнішчае сябе ў пісьме.
Атрамант -- гэта крывя аўтара. Калі апошняя кропка пастаўлена -- аўтар гіне. Гіне, таму што скончылася крывя, скончыўся атрамант.
Атрамант -- гэта насенне Аўтара праліваецца Літарамі на Аркуш і нараджаецца Тэкст.
Атрамант -- гэта павуціньне, якое зьвязвае Твор з Творам, Тэкст з Тэкстам.
 Без атраманту...
Мы жывем у эпоху калі атрамант не патрэбны.
Але...
Зьнікненьне атраманту цягне за сабою знікненьне Лістоў. Калі Атрамант скончыўся, то настаў час чытаць Кнігу. І Чытатач не будзе доўга чакаць.

http://vkontakte.ru/note134615693_11163330
Previous post Next post
Up