Dec 18, 2011 08:33
Для мяне 2011 год пачаўся 19 снежня. Упэўнены, ён увойдзе ў гісторыю не толькі майго жыцця, але і жыцця Беларусі як самы насычаны падзеямі і эмацыйна напружаны. Гэта год выпрабаванняў для нас. Ён дадзены нам як апошні шанец - ці зробімся мы нацыяй, ці канчаткова ператворымся ў некую вялікую брудную камуналку, адкуль кожны марыць з'ехаць.
Год таму на Плошчу выйшлі 50 000 грамадзян. Потым арышт больш за паўтысячы чалавек. Бясконцыя суды. ШОС. Жахлівая спецаперацыя пад назовай "тэракт". Нечаканы вынік - летні ўздым свядомасці. Зноў цяжкое расчараванне. Арышт і суд над Бяляцкім.
Ці выкарысталі мы гэты шанец? Пакуль рана адказваць. Мы сталі менш абыякавымі, больш цвёрдымі і ўпэўненымі. Вось кажу "мы", а раней бы казаў "я". Засталося здабыць упартасць і веру.
З Новым Годам.