Originally posted by
tvoj_fest at
Фэст "Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!.." У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!..
А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:
Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры
«КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»
Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне.
У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне
пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.
Вас чакаюць конкурсы і падарункі!
Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.
Выступоўцы
5 снежня:
Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая
(Маладзечна)
Таццяна Салаўёва
(Гародня)
Адмысловыя госці -
Stefan
Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.
Выступоўцы
6 снежня:
Аkute
(Магілёў)
BosaeSonca
Recha
Cпрат (Берасце)
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma
(Магілёў)
і іншыя.
Вядоўца фэсту -
Валярына
ПАПЯРЭДНЯЕ
БРАНІРАВАННЕ КВІТКОЎ. Забраніраваць месцы вы можаце да 5 снежня па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце
вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме
- «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня,у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Колькасць месцаў
абмежаваная - спяшайцеся!
Квіткі.
Дэмакратычныя кошты: першы дзень - 20
000, другі дзень - 40 000, на два дні - 50 000,
за столікам на адзін вечар - 50 000.
ДЛЯ
ЖУРНАЛІСТАЎ уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на
tvojfest@gmail.com ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае
выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха, часопіс «Апраметная»,
ул.фотакар), у тэме - «Месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы
таксама дазволеныя - толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.