Oct 14, 2011 13:58
Свабода нам дадзена богам.
Успомні сябе маладога,
У цябе не было нічога,
Акрамя свабоды.
Дзе цяпер ты прызначыш спатканне
Сваім летуценням і марам?
Цагляныя сцены і шэрыя хмары
На тваіх скрыжаваннях.
Успомні сябе маладога,
Што аддаў усё за нічога,
І не маеш права без бою
Ты аддаць ім свабоду -
Свабода нам дадзена богам.