Click to view
Відэа на песню ''Каханне'' здымалася на менскіх вулках. Мы не збіраліся штось адмысловае прыдумляць, а проста ўзялі камеру і запрасілі сяброў. З музыкаў гурта Recha ў кадр трапілі Андрусь Такінданг, ды Яўген Шурмей. Сярод ''актораў'' апынуліся і рэжысёр-дакументаліст Ігар Чышчэня, і лідар гурта Босае Сонца Алесь Зайцаў, ды іншыя. Назва твора сведчыць сама за сябе -- песня аб моцных пачуццях, ад якіх не ўратуюць ні замкі, ні краты.
Гурт Recha працягвае актыўна канцэртаваць за мяжой (у бліжэйшых планах -- выступ у Калінінградзе), але музыкі не забываюць і пра Бацькаўшчыну: 22-га лістапада мае адбыцца традыцыйны канцэрт у клубе ''Графіці'', 1-га снежня -- канцэрт у мястэчку ''Навасёлкі''.
Кахання, любові, радасці і свабоды зычаць музыкі сваім слухачам.