Jun 30, 2012 15:47
Пакуты творчасці
(вытрымкі з артыкулаў, дасланых у рэдакцыю)
"У цяжкіх і суровых баявых буднях Міколу дапамагала нязменная і верная спадарожніца - палявая сумка."
"прыгавор такой форме ўзаемаадносін людзей, як лагер смерці"
"Ахвярай сквапнасці Жукоў стала калека-нявестка Марыля - некалі прыгожая і першая ў вёсцы жняя і пралля, якую дачасна загналі ў магілу сямейнікі."
"смяртэльна параненага ў жывот"
"расплаўлены спінны мозг менталітэту"
"Побач з правай рукой старшыні стаялі іншыя члены савета."
"Диплом об окончании Елены Борисовны Казанович." "Імклівы час бяжыць,
Пячэ балючымі пытаннямі:
У што нам верыць, як нам жыць,
Скажыце, Пімен Емяльянавіч…" (Пра Пімена Панчанка)
“Прадстаўнік душ, якія знаходзяцца ў чысцілішчы, рознымі ўзбуджальнымі і моцнымі сродкамі, з розных пісьменнікаў выбранымі, з дапамогай якіх можна і трэба было б дапамагчы ім, праз аднаго святара з Таварысства Іісусава." (гэта ўжо з рубрыкі "Цяжкасці перакладу")