Recha на вуліцы 2012!

Jun 21, 2012 18:07




Мы ўсе чакалі-чакалі і дачакаліся - лета прыйшло! А што трэба рабіць летам у суботу? Ну дакладна не дома сядзець! Дык што менчукі, скалыхнем наш горад?! План вельмі просты. У суботу 23 чэрвеня вы бярэце за руку сябра ці сяброўку, а лепей дзвюх сябровак, і рушыце на ВУЛІЧНЫ КАНЦЭРТ RECHA! Месца знайсці проста - вуліца імя аднаго барадатага дзядзькі Маркса Карла. Арыенцір - чырвоны акардыён. У 6 гадзін мы пачынаем!

PS: не забывайцеся, што ўжыванне спіртных напояў і знаходжанне ў нецвярозым стане на вуліцы ў нас забаронена.

Сустрэча Вкантакте vk.com/recha2012
Сустрэча Facebook facebook.com/events/481994821827277
Previous post Next post
Up