Забытае імя

Nov 09, 2010 12:51

         Роўна 134 гады таму ў Ваўкавыску нарадзіўся руска-польскі архітэктар, член, прэзідэнт Таварыства архітэктараў-мастакоў Марыян Станіслававіч Лялевіч.



У 1895 годзе паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў, якое скончыў у 1901 г. з залатым медалём, званьнем мастака-архітэктара і з правам на замежную паездку. Дыплёмная праца «Дзяржаўная дума» выканана ў майстэрні прафесара Л. М. Бенуа. У 1902-1903 гадах наведаў Нямеччыну і Італію.

Выкладчык Вышэйшых Жаночых Політэхнічны курсаў (ў 1915 г. пераўтвораны ў Жаночы Політэхнічны інстытут). У 1913 годзе атрымаў званьне акадэміка архітэктуры. У 1910-я гады стаў членам Праўленьня, а ў 1917-1918 гадах узначальваў Петраградскае таварыства архітэктараў. Пасьля 1918 года жыў у Польшчы. Пасьля вяртаньня ў Польшчу з 1920 года служыў прафесарам Варшаўскага політэхнічнага інстытута, ажыцьцявіў шэраг пабудоў і рэстаўрацый. У 1925-1927 гг.  з'яўляўся дэканам архітэктурнага факультэта, а з 1935 па 1938 гады - віцэ-рэктарам інстытута. З 1930 года працаваў у Таварыстве па абароне помнікаў даўніны.

Загінуў (па іншых дадзеных пакараны) у 1944 г. падчас Варшаўскага паўстаньня. Пахаваны ў Варшаве на могілках Павонзкі.

ваўкавычане

Previous post Next post
Up