Усе на суботнік!

Aug 30, 2010 12:57


                      Інфармацыя на старонках раёнкі:



Такім чынам, які па рахунку гэта ўжо суботнік на выгоду райлякарні? Па-мойму, чацвёрты, пачынальна з 2007 года. Магчыма, і больш іх было.

Толькі вось чаму не дапісалі ў раёнке, што заробленыя сродкі, у памеры не ніжэй 25% ад сярэднядзённага ЛІПЕНЬСКАГА заробку ў тэрмін да 1 кастрычніка трэба пералічыць на асобны рахунак?
                    У мяне сустрэчная прапанова да ініцыятыўнай і працоўнай групаў па падрыхтоўцы і правядзеньню суботніка: хай гэтыя групы забясьпечаць фронт прац па добраўпарадкаваньні тэрыторыі лякарні, тады я выйду, папрацую, зараблю n-ную суму грошай і тады хоць усё заробленае аддам. А так што ж гэта такое? Абдзіралава ці прымусовае фундатарства?

Звернемся да Вікіпедыі. Больш дакладнага вызначэньня суботніку не прыдумаеш. Такім чынам:

Суботнік (нядзельнік) - свядомая арганізаваная бясплатная праца на выгоду грамадства ў вольны ад працы час, у выходныя (адкуль і адбываецца назва). У Расеі ў раньнія гады Савецкай улады суботнікі як спараджэньне рэвалюцыйнага запалу мас былі сапраўды добраахвотнымі, і ўдзельнічалі ў іх галоўным чынам камуністы (камсамольцы) і так званыя «спачуваючыя».

Пасля, аднак, з памяншэньнем запалу насельніцтва, суботнікі (звычайна прымеркаваныя да сьвяточных дат) сталі звыклай, характэрнай рысай сацыялістычнага ладу жыцьця. Кіраўніцтва прадпрыемстваў часьцяком выкарыстоўвала добраахвотную працу сваіх працаўнікоў у інтарэсах іх прадпрыемства, эканомячы на заработнай плаце. Суботнікі разглядаліся як адзін са сродкаў камуністычнага выхаваньня мас. У камсамольскіх і партыйных арганізацыях удзелы ў суботніках станавілася меркай грамадзкай актыўнасьці чалавека, а да нешматлікіх ухііленцаў маглі ўжывацца меры грамадзкай вымовы ці нават адміністрацыйнага ўздзеяньня.
No comment...

А што рабіць з Праграмай развіцьця аховы здароўя Ваўкавыскага раёна на 2007 - 2010 гг.,  зацьверджанай рашэньнем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 31 жніўня 2007 г. № 25, пункт 14 якой абвяшчае: "Умацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя. Рэканструкцыя і капітальны рамонт устаноў аховы здароўя", выканаўцам па якім прызначана САМА райлякарня і чаканым вынікам ад выкананьня дадзенага пункта з'яўляецца "Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы"? Так можа хопіць, шаноўныя чальцы ініцыятыўнай групы (а ці была група наогул)? Напэўна, настае час, калі пара спытаць у сталай камісіі Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаньнях: ці выконваецца Праграма?

раёнка, райлякарня, маразмы

Previous post Next post
Up