Пра 22-і дзень вясны

Mar 23, 2012 14:35

Без асаблівых намаганняў (на дзіва) пераадолела сваю ляноту і пайшла на прэзентацыю (Альгерд Бахарэвічб "Шабаны. Гісторыя адного знікнення"). Смешна, але да месца здолела дайсці дзякуючы....свайму слыху)) Інстытут Гётэ не мае ніякіх апазнавальных шыльдачак звонку, і нумара дому таксама не было, але... я бачыла, куды ідуць людзі, і чула, што яны гавораць па-беларуску. Ага, значыцца мне за імі:) Прыйшла вельмі ўдала - мне яшчэ хапіла месца. Тым, хто прыйшоў пасля, давялося стаяць уздоўж сцен. Сядзела у кутку залы, свяціла адтуль блакітным шалікам... Смешна: на першую сустрэчу прыйшла ў блакітнай куртачцы, цяпер во шалік...
Скажу шчыра: было весела! Таму сёння паеду ў Акадэмкнігу, шукаць "виновницу торжества" - надта цікава... Ад фатаграфій, што дэманстраваліся за спінай аўтара, у галаве з'явілася шмат вобразаў  і ўспамінаў з таго самага шабаноўскага дзяцінства, хай на яго халера... Дарэча, раён, дзе было абрана месца для прэзентацыі, прымусіў успомніць аб тым, як я школьніцай адна вярталася с дыскатэкі ("Рэактар" - у суседнім будынку), па холадзе і часам пад дажджом у свой раён. Пехатой, праўда, толькі да метро:) Ха, амаль як герой кніжкі.
***
Непрыемных моманты было толькі два, і першы з іх -  дыскамфорт ад таго, што амаль усе навокал гавораць па-беларуску,  а я не размаўляла на мове гады тры, ад тае пары як сдала літаратуру... Баялася: запытаюць што,  а я - "мэээээ":)) І другі: падчас чытання пра філасофскія разважанні каля сметніка мой зуб разыйшоўся не на жарт. Далібог, думала, звар'яцею. Але сыходзіць не хацела. На шчасце, праз паўгадзіны гэты засранец сцішыўся сам сабою.
***
Але я такі недасведчаны чытач!!!! Як мне ўяўлялася, кніга паступае ў продаж толькі пасля прэзентацыі. Дудкі! Так што на мерапрыемстве ўжо было колькі шчасліўцаў з кніжкамі... і я, як апошні тормаз))
Каюся: да спадара Альгерда падыходзіць не стала. Па-першае, там і так народу хапала, а ў чарзе стаяць не надта хацелася - і так позна было... А па-другое... ну вось падыйду і што скажу? "Здрасця, Маленькі Лосік урэшце прыйшоў!"??? Але я рада была вас бачыць:) І чуць)

Да... Маленькі Лосік такі прыйшоў. Прывітанне!

па-беларуску, ВЕСНА 2012

Previous post Next post
Up