1. я не сьцьвярджаў, што ўлады менавіта гэтак ідэалістычна і працуюць. зусім не. калі б усё было гэтак выдатна, то, думаю, і нагодны для нашае размовы не было бы. у допісе, на які я пакінуў вам спасылку, я папросту выклаў сваё бачаньне сутнасьці дзяржавы і ўлады. гэтае бачаньне мне дапамагае ацэньваць рэчаіснасьць, параўнаць наяўнае з пажаданым.
наконт вайсковай службы - усё слушна, гэта толькі маё ўласнае меркаваньне.
2. вы блытаеце. у вадказ на ваш прыклад пра дом, я разьвіў аналёгію з краінай. вы, аднак, запярэчылі, што параўноўваць дом і краіну не зусім карэктна. але ж тады й ваш прыклад пра дом - не зусім карэктны ў кантэксьце дадзенае размовы: мы размаўляем пра перасячэньне межаў у краіне, а вы мне распавядаеце пра свае паводзіны ў доме. давайце ўжо вызначымся: ці мы абапіраемся на атаясамленьне дома з краінай, ці расповед пра вашыя паводзіны ў доме мы выносім па-за межы кантэксту дадзенае размовы.
3. вядома ж, ён ведаў пра вайсковы абавязак і раней. але, думаю, ён ведае і галоўны закон беларусі - канстытуцыю, якая прадугледжвае магчымасьць праходжаньня альтэрнатыўнай службы. і тое, што ніжэйшыя паводле рангу законы не расьпісваюць працэдуры праходжаньня альтэрнатыўнай службы, аніякім чынам не перакрэсьлівае прапісанага ў канстытуцыі права прайсьці альтэрнатыўную службу замест вайсковай. калі вы ўжо гэтак моцна апэлюеце да трыманьня законаў, дык давайце не ігнараваць галоўны закон краіны.
4. сьвяты абавязак - панятак эмпірычны. за адсутнасьць сьвятасьці ў нас аніякага пакараньня не прадугледжана. вышэй вы пыталіся, якім чынам будзе вызначацца ступень выкананьня сваіх абавязкаў перад грамадзянамі ўлада? дазвольце ж і вас запытацца: якім чынам вызначыць ступень сьвятасьці? можна агулам, не зважаючы на тое, што ў краіне палова насельніцтва не адносіць сябе да вернікаў.
зрэшты, у канстытуцыі не прапісана, што абараняць краіну - гэта менавіта боты таптаць. каб былі ў канстытуцыі замацаваныя менавіта боты за кожным грамадзянінам, то набіралі бы тады ўжо і дзяўчат у войска. ці яны - не грамадзяне краіны?
абмежаваньні ў правах, наколькі я памятаю, прадугледжваюцца ў час ваеннага становішча, а таксама стыхійных бедзтваў. у нас што, вайна? ці цунамі?

Reply
Leave a comment