Dec 03, 2008 00:21
Схадзіла ў краму. Купіла сабе ўсялякіх ванішаў, містэраў пропэраў, калгонаў, анучачак усякіх адмысловых... Адзін сродак - каб пліта блішчэла. Другі - для ўнітазу. Трэці - ад налёту ў пральнай машыне. Чацьвёрты - плямы на белым выводзіць. Пяты - на каляровым. Шостым - драўляныя паверхні мыць. Сёмым - плітку паліраваць ...
І я вось думаю, чорт падзяры, а як мы раней жылі без усяго гэтага? А вось так і жылі! Мыла ў нас было адно - гаспадарчае. Зубы я чысьціла зубным парашком. І валасы паласкала ў воцаце. Пыл выціралі бацькавымі трусамі. І швабра ў нас была - дзьве прыбітыя накрыж драўляныя дошкі, а ня гэтая вашая пластмасавая хуйня за 70 тысяч у гандлёвым доме "На Нямізе".