«
Артыкул пра новую Рэч Паспалітую ствараўся проста, каб у чарговы раз нагадаць пра гэтую альтэрнатыву ў сьвятле традыцыяналізму. Але хутка падцягнуліся сябры, аднадумцы, перакладчыкі - і інфармацыя імкліва пашырылася па форумах, блогах, інтэрнэт-выданьнях нашых краін.
Большасьць водгукаў - скептычная, што прадказальна. Але такі ўжо лёс большасьці - ныць ды стагнаць: "Ай, нічога не атрымаецца, гэта немагчыма, нам ніхто не дазволіць, навошта пачынаць..." Этот стон у нас песней зовется. Асабіста я на "песьню" не зьвяртаю ўвагі і іншым ня раю. Мне пашэньціла ў свой час назіраць нечаканыя геапалітычныя працэсы такой хуткасьці і маштабу, у параўнаньні з якімі нараджэньне Балта-Чарнаморскага Саюзу на падмурку Рэчы Паспалитай будзе выглядаць дробным гістарычным здарэньнем. Прычым абсалютна лягічным і прадказальным. Зараз пра ідэйных апанэнтаў. З найбольшай нянавісьцю на НРП глядзяць, вядома ж, патрыёты РФ. Варожа сустракаюць НРП і зацятыя нацыяналісты ў нашых краінах. Вось такі цікавы "клюб параноікаў" ) Але гэты клюб ужо адыходзіць у нябыт. Большасьць нацыяналістаў дэманструе павагу да суседніх народаў і цікавасьць да супрацы. Я памятаю наколькі цяжка прасоўвалася ідэя БЧС напачатку дзевяностых - усе хадзілі ганарлівымі панамі і грэбавалі ўсялякім саюзамі. Маўляў "наеліся ўжо эсэсэсэрам". Зараз жа ідэя рэгіянальнага аб'яднаньня - як мінімум эканамічнага, як максымум манархічнага - лёгка знаходзіць сваіх прыхільнікаў ва ўсіх нашых краінах…»
Нізка лінкаў, якая дэманструе, што ідэя НРП,
ці БЧС, носіцца ў паветры ўжо ня першы год…