«Фэномэн літоўскага руху ў сучаснай Беларусі - гэта ў першую чаргу спроба пераасэнсаваньня беларускага нацыянальнага руху, выпраўленьня ягонай ідэйнай непасьлядоўнасьці. Дзякуючы дзейнасьці шэрагу асобаў у беларускай інфармацыйнай прасторы ў апошнія месяцы зноў узьнялася і актывізавалася дыскусія вакол літвінаў і літоўскасьці…»
Алесь Чайчыц
«Літва як мэта беларускага нацыянальнага адраджэньня»Але зручней для вока чытаць артыкул не архідрабненькімі літарамі
у БелІнтэлектуалаў, альбо, разам з цікавым абмеркаваньнем,
у ЖЖ аўтара.
Ня буду даваць адзнаку «слушнага» й «няслушнага» ў гэным артыкуле, бо крытэры слушнасьці залежаць ад культурна-палітычнага тла кожнае персоны, і, хуцей за ўсё, суб’ектыўныя ў кожнага камэнтатара, колькі б рацыі ён ня меў ба. Я ўспрыняў гэны артыкул - як нейкі сыгнал, пераломны момант, як нейкую зьяву ў грамадзтве, а не як нейкі чарговы набор літар, думак і тэз, зь якімі трэба спрачацца альбо пагаджацца. Для мяне вельмі значна, ХТО напісаў той артыкул, які галоўны мэсідж (вялікалітоўская ідэнтычнасьць на падставе вялікалітоўскага паходжаньня й вялікалітоўскага патрыятызму - заўчора, сёньня й заўтра!) ён спрабаваў данесьці чытачом, і тое, што зрухі ў кірунку імавернага паразуменьня правых патрыятычных сілаў на Вялікай Літве відавочна адбываюцца! І гэта тыя сілы, якія не задавольвае роля нафталінавага музэйнага этна-экспаната, гэта сілы, якія мрояць сваю дзяржаву (не ў сталінскіх межах і не Расіяй блаславёную) і прагнуць перамогі!
Маю, канешне-ж, у чымсьці згоду, у чымсьці нязгоду з думкамі аўтара. Але пакіну гэна іншым камэнтатарам. Літвінскі этнаґенэз, як і любы іншы, не абыходзіцца без відавочных праяваў «грамадзянскай вайны», «паляваньня ведзьмакоў». Гэна сутыкненьне асобных ідэй, поглядаў, культур, эґо носьбітаў літвінскае ідэнтычнасьці. Гэна, канешне, ня ёсь добрым, алё ё ня больш «не нармальным», чымся разнастайнасьць поглядаў на сябе беларусаў, рускіх, палякаў, якія, пры ўсёй сваёй разнакшталтавасьці, завуць ся беларусамі, рускімі, палякамі й маюць уласную дзяржаву-метраполію.
Гэна трэба заўважаць.
Над гэным трэба разважаць.
Гэна трэба ўзважыць усё,
і - крок за крокам - пераадольваць.
Літоўцы, беларусы, палякі, украінцы, латышы нашага Краю ўсё больш пачынаюць разумець, што яны больш роднасныя адзін аднаму, чымся ім тое падавалася раней. Асьцярожныя крокі насустрач. Не заўжды трапныя, не заўжды выніковыя спробы намацаць агульную ідэю, якая мелася б быць прыймальнаю ў галоўным, на’т пры пэўным (мо’ часовым) разыходжаньні па другасных пытаньнях. Час для другаснага прысьпее, пасьля як прысьпее час першаснага. Патрыёты нашага Краю, якія апэлююць да спадчыны СВАЙГО ВКЛ, мусяць ня столькі паяднаньня шукаці, колькі паразуменьня ў справе аднаўленьня Вялікае Літвы на абшары былога Княства!
p.s.
Перапіс люднасьці Беларусі 2009 -
бліжэйшая магчымасьць для людзей
зь пераважна літвінскай ідэнтычнасьцю
заявіць аб сабе і сваех памкненьнях!
http://vkontakte.ru/event8511466У чарговы раз жадаю нагадаць пра брашуру
ад
lm_wkl -
«Стаць Літвінам і быць ім!».